Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Беларуска-савецкая вайна, а не Слуцкі збройны чын27-га лістапада – Дзень герояў. Ён ушаноўвае слуцкі…

*

Беларуска-савецкая вайна, а не Слуцкі збройны чын

27-га лістапада – Дзень герояў. Ён ушаноўвае слуцкіх змагароў (сама меней 4000) за БНР у 1920 годзе, якія 35 дзён змагаліся супраць бальшавікоў. Гісторык Сяргей Абламейка прапануе адмовіцца ад назвы “Слуцкі збройны чын” і называць тыя падзеі Беларуска-савецкай вайной. Трошкі ніжэй яго аргументы. Але пра ўсё па чарзе, бо не ўсе ведаюць дэталі.

Што ў 1920 годзе адбывалася ў Беларусі?

На тэрыторыі беларускіх земляў ішла польска-савецкая вайна. З лета 1919 па лета 1920 года Беларусь кантралявалі польскія войскі. Сітуацыя мянялася. У Рызе пачаліся мірныя перамовы паміж Масквой і Варшавай. Палова Беларусі, згода з уступнай дамовай, заставалася пад кантролем бальшавікоў. І тады паўстала ня толькі Случчына, а прынамсі ўся цэнтральная Беларусь.

Хто выступаў супраць бальшавікоў у Беларусі?

Гісторык Ніна Стужынская ў сваёй кнізе “Беларусь мяцежная” пра беларускі ўзброены супраціў у 1920-я гады апісвае шмат такіх паўстанняў па ўсёй Беларусі, як на Случчыне. Напрыклад, была створаная Койданаўская Рэспубліка, быў захоплены Барысаў. Гэта рабілі беларускія сяляне, якія хацелі беларускую рэспубліку. Былі пратэсты на Ігуменшчыне, там былі скінутыя савецкія ўлады. Падзеі на Случчыне сталі кульмінацыяй гэтага пратэсту беларусаў супраць “рыжскага міру”.

Дык што адбылося на Случчыне?

Случчакі вырашылі бараніць БНР на сваёй тэрыторыі. Абвяшчэнне БНР было цалкам легальным працэсам. На з’езд, які абраў Раду БНР, у Менску сабралося ў 1917 годзе амаль 2000 чалавек. Гэта больш, чым на Учеридительное собрание у Расеі, якое абвяшчалася расейскую рэспубліку пасля падзення царызму. Дэлегаты ў Менску былі з усёй Беларусі, з розных слаёў, групаў. А 14 лістапада 1920 году сабраўся З’езд Случчыны, які перад гэтым атрымаў паўнамоцтвы ад Найвышэйшай Рады БНР. 24 лістапада палякі сышлі са Случчыны. Праз два дні брыгада случчакоў пачала баявыя сутыкненні з бальшавікамі. На Случчыну прыбыў міністар унутраных справаў БНР Кузьма Цярэшчанка і прадстаўнікі Беларускай вайсковай камісіі. Яны дапамагалі фармаваць там беларускія войскі.

Чаму назва Беларуска-савецкая вайна больш слушная, чым Слуцкі збройны чын?

Некаторыя называюць гэтыя падзеі паўстаннем, але паўстанне адбываецца тады, калі нехта выступае супраць захопніка. Случчыну тады ніхто не кантраляваў. Палякі сышлі, а бальшавікі яшчэ не прышлі. З’езд Случчыны абвясціў гэтыя землі тэрыторыяй БНР. І калі мы прызнае, што гэты З’езд дзейнічаў у рамках юрысдыкцыі БНР, калі прызнаем, што Слуцкая брыгада ваявала ад імя БНР, што ў яе была свая стаўка, свой штаб, контрвыведка, выведка, трыбунал, інтэндацкія тылавыя службы, вайсковая школа, шпіталь, што баявыя дзеянні з бальшавікамі працягваліся больш за месяц, што працягласць фронту складала ад 45 да 60 км, то ўсё гэта называецца нічым іншым як Беларуска-савецкай вайной 1920 году. Гэта была рэальная кароткая вайна.

Што дае гэтая новая назва?

Мы лепш разумеем сваё мінулае, інакш на яго глядзім, гэта дае нам большую самапавагу. Нашы продкі са зброяй у руках спрабавалі адстаяць сваю незалежнасць. Гэта сведчыць про поспех дзейнасці БНР. Слуцкі змагар Уладзімер Пракулевіч напісаў успаміны пра тыя падзеі. Ён згадаў, як аднойчы ў Слуцку з’явіліся дэлегаты з так званых глускіх лясоў. Там было 3 тысячы дэзертыраў з Чырвонай арміі, беларусаў па нацыянальнасці. Яны даведаліся, што ідзе вайна за беларускую рэспубліку. Яны ўцяклі з Чырвонай арміі, хаваліся ў лясах, у іх была свая артылерыя. І яны хацелі прабіцца на Случчыну. Але яны не змаглі прабіцца праз фронт. Гэта быў шанец паказаць міжнароднай супольнасці, што БНР існуе і кантралюе пэўную частку тэрыторыі, і што яе прызнанне вартае. Напрыклад, у красавіку-чэрвені 1919 году латышскі ўрад Улманіса знаходзіўся на расейскім караблі, які ахоўвалі французскія і ангельскія жаўнеры. Гэты ўрад не кантраляваў аніводнага квадратнага метра Латвіі. Але пасля эстонская армія захапіла Рыгу, там было трошкі латышскіх аддзелаў, і карабель прыплыў у Рыгу з Ліепая, у выніку Латвія адбылася. У нас была цэлая Случчына, велізарны рэгіён.

Як і калі БНР пачала вайну з савецкай Расеяй?

У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Бел…