Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэ…

Гісторык Яўген Красулін выказаў думку, што палітыка ўлады ў сфэры адукацыі і культуры мае на мэце «а…

*

Гісторык Яўген Красулін выказаў думку, што палітыка ўлады ў сфэры адукацыі і культуры мае на мэце «адбіць у беларусаў усю памяць пра тое, што мы існавалі асобна ад Расеі, мы можам існаваць асобна ад Расеі і мы жадаем існаваць асобна ад яе».

Бясспрэчна, што абвяшчэньне экстрэмісцкімі выданьняў (асабліва тых, дзе праўдзіва асьветлена гісторыя Беларусі) зьяўляецца інструмэнтам гэтай палітыкі. Аднак вымаюцца з адкрытых фондаў і пераводзяцца ў «спэцхран» і выданьні, якія маюць дачыненьне і да падзеяў, большасьць удзельнікаў якіх яшчэ жывыя. Мала таго — жывуць мільёны сьведак гэтых падзеяў.
Сярод гэтых выданьняў ёсьць зусім нечаканыя.
Нядаўна атрымаў ад аднаго знаёмага паведамленьне, што яму так і не ўдалося знайсьці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стэнаграму паседжаньняў нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету, якая адбылася 20 ліпеня 1994 году. Гэта зьдзівіла, бо ў 2018-м я бачыў тую стэнаграму ў бібліятэчным каталёгу.

Цяпер жа стэнаграмы іншых сэсій у адкрытым доступе засталіся, а вось гэтай — няма. Хаця, здаецца, мусіла б быць наадварот: гэта стэнаграмы іншых сэсій, якія часам цягнуліся месяцамі, маглі б быць недаступныя. А гэтую, нечарговаю, якая прайшла за некалькі гадзін, варта было б аддрукаваць як мага большым накладам — каб хапіла для кожнага настаўніка гісторыі, кожнага ідэоляга, ня кажучы ўжо пра кожнага дзяржаўнага прапагандыста.

Бо якраз з гэтага дня — 20 ліпеня 1994-га — і вядуць прапагандысты і ідэолягі адлік сапраўднай (як яны сьцьвярджаюць) беларускай дзяржаўнасьці — як у свой час са стрэлу «Аўроры» па Зімнім палацы адлічвалі «эру сацыялізму» ў СССР. Менавіта на той самай нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету прынёс Аляксандар Лукашэнка прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Уласна, для інаўгурацыі прэзыдэнта сэсія і зьбіралася.

Калі вы думаеце, што ўлады не пажадалі, каб чытачы ўбачылі, пад якім сьцягам прыносіў Лукашэнка прысягу (пад бел-чырвона-белым) і які герб упрыгожваў вокладку Канстытуцыі, на якую Лукашэнка паклаў руку (Пагоня), памыляецеся. Стэнаграмы сэсій выходзілі бяз фотаілюстрацый, там толькі тэкст.

Друкаваліся стэнаграмы, між іншым, накладам ня больш чым 500 асобнікаў, на звычайнай «газэтнай» паперы, якая за тры дзесяцігодзьдзі пажаўцела і зрабілася крохкай. Можна было б падумаць, што такі бясцэнны экзэмпляр вырашылі зьберагчы для нашчадкаў і не выдаваць абы-каму, але тады б яго замянілі копіяй ці мікрафільмам.

Што ж магло не спадабацца ў стэнаграме сэсіі, якая ішла ў жывой тэле- і радыётрансьляцыі і якую слухалі і глядзелі, безь перабольшваньня, мільёны беларусаў? Чаму яе перамясьцілі ў «спэцхран»? (працяг тэксту – па спасылцы). https://smarturl.click/954y

Засакрэчаная гісторыя. Што напалохала ўладу ў даўняй прамове

Днямі кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ігар Сергеенка на пасяджэньні «Рэспубліканскага савету ў гістарычнай палітыцы» заявіў, што выданьні, якія абвяшчаюцца экстрэмісцкімі, «фізычна не зьнішчаюць». Гэта значыць ня спальваюць і не выкідваюць у макулятуру…