Падзел на «заходнікаў» і «ўсходнікаў»: чаму пасля вайны замацаваўся стэрэатыпПра гэта ў апошнім нума…

Падзел на «заходнікаў» і «ўсходнікаў»: чаму пасля вайны замацаваўся стэрэатып

Пра гэта ў апошнім нумары Ethnologia Polona піша Уладзімір Лобач, які ў 2000 – 2020 гг. правёў палявыя даследаванні ў Віцебскай вобласці. Падчас савецка-польскай мяжы ў 1921 – 1939 гг. узаемныя ўяўленні пра «заходнікаў» і «ўсходнікаў» мелі расплывісты характар.

Падрабязнае напаўненне вобразаў «заходнікаў» і «ўсходнікаў» характарыстыкамі адбылося пасля фізічнай (1939 г.) і фактычнай (1944 г.) ліквідацыі савецка-польскай мяжы. У пасляваенныя гады камунікацыя паміж жыхарамі Заходняй і Усходняй Беларусі стала інтэнсіўнай. Сказалася і масавая працоўная міграцыя, а таксама патокі жабракоў з разбураных раёнаў у адносна квітнеючы заходні рэгіён.

Асновай ідэй стала супрацьпастаўленне «дабрабыт — беднасць», а таксама набор звязаных з ім канатацый: «аднаасобнік — калгаснік», «працавіты — гультай», «вернік — атэіст», «паліцэйскі — партызан», «скрытны — камунікатыўны». Гэтыя стэрэатыпы характэрныя для старэйшага пакалення.