Расеізацыя саветамі беларускай мовы26 жніўня 1933 года ў БССР (СССР) была прынятая пастанова “Аб зьм…

Расеізацыя саветамі беларускай мовы

26 жніўня 1933 года ў БССР (СССР) была прынятая пастанова “Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу”. Гэта была адна хваляў змагання савецкіх камуністаў “беларускім нацыяналізмам”, якія бачылі ў шматлікіх адрозненнях беларускага ад расейскага.

У фрагменце чытаем: “З мэтай далейшага разьвіцьця культуры беларускай мовы і поўнага падпарадкаваньня беларускага правапісу задачам выхаваньня працоўных мас у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму, Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляе ўнесьці ў існуючы правапіс наступныя зьмены…”

Мэтай было набліжэнне беларускай мовы да расейскай. Для прыкладу, што сёння далей актуальна, расейская (ці расійская) мова ў беларускім савецкім варыянце пачала звацца рускай.

Расеізацыйная рэформа не была прынятая ў Заходняй Беларусі, а таксама ў беларускіх цэнтрах за мяжой. Большасць мовазнаўцаў у БССР, якія і так пазней былі рэпрэсаваныя, у тым ліку расстраляныя, не прынялі гэтай змены.