Ужо летась ліцэі не набіралі ў 10 класы, сёлета выпусцілі 11-я класы – і закрыліся. Чыноўнікі ад Мінадукацыі назвалі закрыццё ліцэяў «мадэрнізацыяй» сістэмы адукацыі.
«Минск – компактный город. Сегодня созданы условия для получения профильного образования на третьей ступени во всех школах и гимназиях. У нас действительно большая сеть профильных классов. И сегодня нет необходимости в таком виде учреждения, как общеобразовательный лицей».
У ліцэі № 2 навучаліся каля 480 асобаў, ліцэй шмат гадоў займаў адно з першых месцаў у Менску па колькасці алімпіяднікаў, а больш за 90% настаўнікаў мелі вышэйшую катэгорыю. Ці ёсць такія паказнікі ў школах/гімназіях? З верасня ў будынку ліцэю будзе працаваць корпус Менскага гарадскога педкаледжу.
Будынак ліцэю № 1 перадаецца бліжэйшай сярэдняй школе. У гэтым ліцэі вучылася каля 460 вучняў і працавалі 50 выкладчыкаў.
Інфармацыя пра закрыццё ліцэяў з’явілася яшчэ ў 2021 годзе. Аднак тады міністр адукацыі Ігар Карпенка зняпраўдзіў «чуткі», інфармацыю назвалі «ўкідам». А ў 2022 годзе стала вядома, што ліцэі спынілі набор у 10 класы.
Супрацоўнік ліцэю № 2 яшчэ год таму расказваў, што ў Мінадукацыі проста палічылі, што вучні ліцэю абыходзяцца дзяржаве на 35% даражэй, чым вучні агульнаадукацыйных школ.
На сёння ў Менску пакуль што засталося тры ліцэі: абласны, ліцэй БНТУ і Ліцэй БДУ.