Сёння выдатны дзень, каб пачаць размову з «Прывітання», павітаць сяброў «Добрай раніцай» ці проста прачытаць верш уголас.
У гэты дзень узгадаем радкі Уладзіміра Караткевіча з яго “Беларускай песні”:
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, – ударыш, і зломіцца меч. Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок. Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок. Віншуем са святам, сябры! Няхай наша мова гучыць моцна і ўпэўнена, як пераможны марш!