27 лістапада 1920-га года пачаўся Слуцкі збройны чын.
“Дзень герояў”.
Часам яго называюць Слуцкім паўстаннем, але гэта не зусім дакладна, бо паўстанне – унутраная справа, а ў дадзенным выпадку беларусы баранілі сваю дзяржаву, то бок адбівалі інтэрвенцыю звонку.
Фактычна гэта была беларуска-расейская вайна за незалежнасць Беларусі.
Асноўнай рухаючай сілай Слуцкага збройнага чыну было сялянства, якое супрацівілася савецкай палітыцы вайсковага камунізму і падтрымлівала ідэю незалежнасьці Беларусі, агалошанай 25 сакавіка 1918-га года радай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Праз месяц паўстанцы ўжо не мелі баезапасаў, а пасля 28 снежня 1920-га вымушаны былі адыйсьці за раку Морач, дзе іх раззброілі польскія ўлады.
Напярэдадні баёў ваярам случчыны даслалі з Гародні сцяг з “Пагоняй”. На ім быў надпіс:
“Тым, якія першымі паўсталі і пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”.
Сення мы памятаем гэтыя падзеі,
як ключавы момант у імкненні беларусаў да волі і незалежнасьці Беларусі.
Skaityti lietuviškai ČIA
Зваротная сувязь: @Licvinybot
Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT
https://www.licviny.lt/