Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

Паспяховае правядзенне мерапрыемства пра беларускіх дабраахвотнікаў у літоўскай армііСення ў Ваенным…

*

Паспяховае правядзенне мерапрыемства пра беларускіх дабраахвотнікаў у літоўскай арміі

Сення ў Ваенным музеі Вітаўта Вялікага адбылося мерапрыемства ад клубу «Licviny» і «Сябрыны Коўны», прысвечанае 105-й гадавіне ўтварэння літоўскай арміі і выдатнаму ўкладу беларускіх дабраахвотнікаў у гэтую гісторыю.

Мерапрыемства прадставіла унікальныя факты і гісторыі пра ўмовы стварэння і дзейнасць беларускага вайсковага падраздзялення ў літоускай арміі. Гэта быў асаблівы момант, калі беларусы і літоўцы абʼядналіся, каб змагацца супраць агульнага ворага – бальшавікоў.

На мерапрыемстве прагучалі выступленні дэпутата сейма Літвы Валдаса Ракуціса, які распавеў пра станаўленне літоўскай арміі ў лістападзе 1918 года і удзел у гэтым беларускіх дабраахвотнікаў; Аўшры Юрэвічуце – доктара гуманітарных навук, супрацоўніка ваеннага музея, якая распавяла нам, што ў 1919 годзе беларусаў у літоўскім войску было да 14%, а 54 прадстаўнікі беларускага батальёну былі ўзнагароджаныя крыжам Выціса. Таксама ўдзел у мерапыемстве прыняў Аляксандр Царук – беларускі актывіст, ветэран батальена Каліноўскага (ПКК). А свае словы віншавання перадаў Аляксандр Клачко (Кусь) – былы дабраахвотнік і сябра клубу.

Мерапрыемства прайшло на двух мовах – беларускай і літоўскай, што сімвалізуе глыбокую сувязь і супрацоўніцтва паміж народамі. Гэта было не толькі падзея для ўшанавання мінулага, але і для нагадвання пра значэнне гістарычнай салідарнасці ў сучасным свеце.

Skaityti lietuviškai ČIA

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt