3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея …

3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея з войскамі Яраслававічаў (кіеўскім, чарнігаўскім і пераяслаўскім князямі).

Князь Усяслаў Чарадзей у 1065 годзе трымаў у аблозе Пскоў і разрабаваў Ноўгарад. У адплату Яраславічы узялі Менск і выйшлі на раку Нямігу, дзе іх сустрэў Усяслаў.

Войскі 7 дзён стаялі адзін супраць аднаго ў глыбокім снезе на берагах Нямігі. Урэшце Усяслаў Полацкі пачаў атаку, і шмат воінаў пала з абодвух бакоў:
“На Нямізе сцелюць снапы галовамі, малоцяць цапамі булатнымі, жыццё на таку кладуць, веюць душу ад цела.”

Кіеўскі летапіс гаворыць аб паразе Усяслава. Полацкі летапіс – пра вялікія страты з абодвух бакоў і адступленне Яраслававічаў, якія праз некалькі месяцаў сустрэліся з Усяславам і прасілі аб міры.

Па выніках бітвы Усяслаў Чарадзей быў запрошаны на перамовы і ўзяты ў палон, вызвалены кіеўскім веча і абраны кіеўскім князем.

Skaityti lietuviškai ČIA

Дапамагчы клубу
Дапамагчы дабраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt