#жыццё_Кропкі
У нас у Кропцы з’явілася новая карціна «Чырвоны Касцёл». Хочам распавесці вам пра яе аўтара – Макса Лагуна.
У канцы чэрвеня ў Тбілісі прайшла арт-выстава «Дзве грані. Дарога ў Мцхету» – зрэз апошніх гадоў працы Макса Лагуна, таленавітага маладога мастака з Мінска. У Максіма ў дзяцінстве дыягнаставалі расстройства аўтыстычнага спектра (аўтызм). Праз сваё мастацтва ён кантактуе са светам.
Карціны Максіма зачароўваюць своеасаблівай гульнёй з прасторай і любоўю аўтара да дэталізаванасці.
«Калі праводзіць паралелі з сучасным мастацтвам, то працы Макса можна суаднесці з такімі кірункамі, як аўтсайдэр-арт, прымітывізм, арт-брют. Але найперш гэта глыбока асабістая оптыка бачання свету. Мастацтва і лад жыцця Максіма непарыўна звязаныя», – кажа асноўны педагог Максіма са студыі «Востравы» Ірына Сарнацкая.
Працы Максіма ёсць у калекцыях у Беларусі, Бельгіі і Грузіі. Мы рады, што цяпер ягоны «Чырвоны Касцёл» жыве ў нашай беларускай прасторы Кропка ў Тбілісі і нагадвае нам пра любімы Мінск.