Нашы наведвальні_цы ведаюць, што «Кропка» знаходзіцца ў старым тбіліскім раёне Салалакі.Нам стала ці…

Нашы наведвальні_цы ведаюць, што «Кропка» знаходзіцца ў старым тбіліскім раёне Салалакі.

Нам стала цікава даведацца, чыімі імёнамі названы вуліцы вакол «Кропкі»? Чым знакаміты гэтыя людзі, як склаліся іх лёсы?

У нядзелю пойдзем на шпацыр па вуліцах Салалакі разам з грузінскім экскурсаводам Георгіем Гвішыані. І запрашаем далучыцца да экскурсіі беларускіх актывіст_ак і пастаянных наведвальні_ц прасторы.

Пагаворым пра паралелі існавання грузінскай і беларускай культурніцкай эліты, пра рэпрэсіі ў той час, калі Беларусь і Грузія былі часткамі адной краіны.

А пасля экскурсіі зойдзем у «Кропку», каб сагрэцца і за кубачкам гарбаты ці кавы падзяліцца ўражаннямі, паразважаць пра агульную гісторыю.

Удзел вольны, зарэгістравацца і пакінуць свае пытанні можна тут.

Калі: 19 лістапада (нядзеля), 11:45-15:00
Месца: Тбілісі, каля плошчы Свабоды (месца сустрэчы дашлем усім зарэгістраваным)

Фота для анонса — Аляксей Мухранаў