Калі і з чаго нарадзіўся беларускі стэндап? З экранаў амерыканскіх камедый, а можа значна раней, з с…

Калі і з чаго нарадзіўся беларускі стэндап? З экранаў амерыканскіх камедый, а можа значна раней, з самаго жыцця і стаўлення да яго?

Пісьменнік і бард Зміцер Бартосік запрашае весела і разумна правесці перадсвяточны вечар. Аўтар пачытае самыя вясёлыя і анекдатычныя гісторыі са свайго жыцця і жыцця сяброў. Але гэта не зусім анекдоты. У гэтых смешных гісторыях адбіліся дэталі нашага нясмешнага часу.
Акрамя таго, Зміцер Бартосік праспявае сатырычныя песні 90-х гадоў, сюжэты якіх не састарэлі і да сённяшняга дня, і ўспомніць родапачынальнікаў жанра – Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага і Аляксандра Вярцінскага ў перакладах Рыгора Барадуліна.

Зміцер Бартосік бярэ на сябе адказнасць у тым, што сумаваць шаноўная публіка ў гэты вечар не будзе.

А мы абяцаем яму нязручныя пытанні, параўнанні і сувязі. Пра ўплыў Расеі, пра імперскасць, пра тое, чыя мова больш важная: матчына ці бацькава, і пра лёс твораў пасля пастаноўкі на сцэне.

У сустрэчы прыме ўдзел дачка Зміцера і маладая спявачка Юстына Карпіловіч, ад якой мы даведаемся, чыя зорка ззяе ярчэй, як выбраць мову думак, а таксама параўнаем маладосці ў эпоху пераменаў.

Удзел вольны. Запіс праз @kropkawork

18 снежня,19:00-21:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)