Дзень правоў чалавека
10 снежня штогод адзначаецца Дзень правоў чалавека.
Сама ідэя, што кожны чалавек мае правы, вельмі старажытная. Аднак у сучасным выглядзе правы чалавека былі аформленыя толькі 10 снежня 1948 г., калі была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.
Правы чалавека — гэта асноўныя правы і свабоды, якія ёсць у кожнага чалавека проста таму, што ён чалавек. Яны гарантуюць роўнасць і абарону незалежна ад полу, нацыянальнасці, веравызнання, поглядаў і г. д. Гэта тычыцца ўсіх людзей у любой краіне свету.
Правы чалавека — гэта і светапогляд, у цэнтры ўвагі якога каштоўнасць кожнага чалавека, і сістэма прававых актаў, у якіх гэтая каштоўнасць замацаваная.
Правы чалавека — гэта ўзаемадзеянне вялікіх сістэм (напрыклад, дзяржава) і «маленькага» чалавека. Дзяржава павінна выступаць як гарант і абаронца правоў чалавека, але пры гэтым яе ўлада абмежаваная гэтымі правамі. Гэта значыць, што дзяржава абавязана паважаць, абараняць і забяспечваць правы чалавека, не ўмешваючыся ў свабоды, якія належаць кожнаму чалавеку. У гэтай «вертыкалі» чалавек заўсёды знаходзіцца ў цэнтры, а ўлада існуе для абароны яго годнасці і свабоды.
Дзень правоў чалавека служыць нагодай падкрэсліць неабходнасць барацьбы з несправядлівасцю, дыскрымінацыяй і парушэннямі правоў. Важная мэта гэтага дня — натхніць кожн_ую на ўдзел у стварэнні больш справядлівага і роўнага грамадства.
А заўтра 11 снежня ў «Кропцы» пройдзе дыскусія «Правы чалавека ў Сакартвела: актуальныя пытанні і выклікі». Правядзе дыскусію юрыст і праваабаронца Раман Кісляк.
Карысныя матэрыялы:
Чаму правы чалавека — гэта важна
Дзе пачынаюцца правы чалавека?
Што такое правы чалавека?
#карысна_ведаць