Варкшоп «AMERICAN vs BRITISH: so close, yet so far» Чым амерыканскі і брытанскі варыянты ангельскай …

Варкшоп «AMERICAN vs BRITISH: so close, yet so far»

Чым амерыканскі і брытанскі варыянты ангельскай падобныя, а ў чым яны кардынальна адрозніваюцца? І ці трэба вам абавязкова выбіраць адзін?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем зноўку разам з Паўлам, прафесійным перакладчыкам з ангельскай і кітайскай, сертыфаваным фанетыстам і коўчам па вымаўленні і акцэнтах.

Што будзе на сустрэчы:

Даведаемся, якія асноўныя адрозненні паміж брытанскім і амерыканскім варыянтамі ангельскай (вымаўленне, граматыка, лексіка, і нават акцэнты!)
Абмяркуем, чаму акцэнт і стыль маюць значэнне і як правільна выбіраць свой варыянт (да ці патрэбна выбіраць?)
Разбярэм ключавыя словы і фразы, якія брытанцы і амерыканцы разумеюць па-рознаму
Папрацуем над практыкай вымаўлення і паспрабуем сябе ў розных акцэнтах


Дата: 12.12 (чацвер)

Час: 19.00-21.00

Лакацыя: “Кропка”

Мова: ангельская (прапанаваны ўзровень – ад В1 і вышэй)

Уваход вольны. Запіс праз форму.


Чакаем вас!