Фемінітывы: што гэта такое і чаму «Кропка» іх выкарыстоўвае?
Мы заўседы падкрэсліваем, што «Кропка» – гэта прастора, вольная ад дыскрымінацыі. І каб пазбегнуць гэтай дыскрымінацыі, мы імкнемся ўлічваць інтарэсы розных груп. У гэтым і ёсць сэнс выкарыстоўвання фемінітываў.
Фемінітывы (ад лац. femina — «жанчына») – гэта назоўнікі жаночага рода, альтэрнатыўныя ці парныя мужчынскім назоўнікам. Часта іх выкарыстоўваюць для апісання прафесій ці сацыяльнай прыналежнасці: дырэктарка, настаўніца, псіхалагіня і інш.
Фемінітывы выкарыстоўваюцца для таго, каб зрабіць жанчын больш бачнымі ў грамадстве, падкрэсліць іх ролю ў розных сферах жыцця. Так мы адзначаем, што бачым жанчын, чуем іх голас і праблемы.
Напрыклад, часта можна ўбачыць такі выраз: «прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі». І калі мы не ўпэўнены, мужчынскае ці жаночае гэта імя, адразу ўяўляем мужчыну-прэзідэнта. Аднак мы ведаем, што ў Сакартвэла краінай кіруе прэзідэнтка.
Фемінітывы – не новая з’ява. Яшчэ ў XI ст. у «Слове пра паход Ігаравы» выкарыстоўвалася слова «княгіня». Пазней з узнікненнем новых прафесій з’яўляліся і новыя назоўнікі, якія апісваюць жанчын (настаўніца, спартсменка, журналістка і інш.).
Мова – гэта інструмент для апісання рэчаіснасці. І калі ўзнікае нешта новае, з’яўляюцца і новыя словы.
У Беларусі фемінітывы былі змаргіналізаваныя ў XX стагоддзі, бо ў выніку русіфікацыі стылістычныя нормы рускай мовы ўвайшлі ў беларускую, і фемінітывы сталі адносіцца да гутарковага стылю. Аднак нашы продкі актыўна выкарыстоўвалі іх і пісьмова, і вусна. Паспрабуем і мы!
У картках сабралі меркаванні беларусаў і беларусак пра ролю фемінітываў.
#карысна_ведаць