Чаму мы выкарыстоўваем гендаргэпы?Наведвальні_цы, удзельнікі і ўдзельніцы, арганізатар:кі — такое на…

Чаму мы выкарыстоўваем гендаргэпы?

Наведвальні_цы, удзельнікі і ўдзельніцы, арганізатар:кі — такое напісанне часта можна сустрэць у нашых публікацыях і ў публікацыях медыя.

Мы імкнемся зрабіць «Кропку» прасторай, вольнай ад дыскрымінацыі, бяспечным месцам для кожна_й. Менавіта таму мы і выкарыстоўваем фемінітывы і гендаргэпы.

Пра фемінітывы мы нядаўна пісалі. Аднак што, калі чалавек не кажа пра сябе як пра жанчыну ці мужчыну? Якія моўныя опцыі яму_ёй застаюцца? Менавіта тут нам і дапамагаюць гендаргэпы.

Гендаргэп (ад англ. «gap» – прабел) — гендарны прабел. Гэта сімвал («_», «:» і інш.), якім мы аддзяляем канчатак слова, які нясе ў сабе паказальнік рода. Так мы паказваем, што акрамя мужчынскага і жаночага гендара існуе прастора для ўсіх іншых магчымых гендарных ідэнтычнасцяў.

Зразумела, спачатку ўспрымаць гендаргэпы можа быць нязручна, аднак гэта можа падкрэсліць нам тое, з якімі нязручнасцямі сутыкаюцца кожны дзень у сваім жыцці людзі розных гендарных ідэнтычнасцяў. Мова — гнуткі інструмент, і з часам гендаргэпы не будуць успрымацца як нешта інароднае.

Давайце разам зробім «Кропку» і прастору вакол нас камфортнай і бяспечнай для ўсіх

#карысна_ведаць