Раней мы ўжо пісалі пра некаторыя скразныя каштоўнасці нашай прасторы: гендарная роўнасць, экапрыязнасць, інклюзіўнасць. Засталося толькі невызначаным, што такое падыход, заснаваны на правах чалавека. Сёння разбярэмся.
Падыход, заснаваны на правах чалавека (Human Rights Based Approach, HRBA) — гэта прынцып і практыка, якія ставяць захаванне і абарону правоў чалавека ў цэнтр усіх працэсаў, рашэнняў і дзеянняў. Ён накіраваны на забеспячэнне роўнасці, годнасці і ўдзелу ўсіх людзей, незалежна ад іх адрозненняў, з акцэнтам на барацьбу з дыскрымінацыяй і абарону ўразлівых груп.
Тры ключавыя пазіцыі падыходу:
Важна ўлічваць правы чалавека пры вырашэнні любой праблемы і не забываць вызначаць носьбітаў правоў і абавязкаў.
Важна ўлічваць малазаўважныя групы і групы з меншымі магчымасцямі, каб не дапусціць іх дыскрымінацыі.
Прынцып «нічога для нас без нас» – удзел мэтавай групы на ўсіх этапах дзейнасці праекта, праграмы, мерапрыемства. Гэта значыць удзел ад ініцыявання да ацэнкі.
Як гэты падыход рэалізовываецца ў «Кропцы»?
Мы ўвялі правілы, якія прадухіляюць любыя формы дыскрымінацыі і ствараюць роўныя ўмовы для ўсіх. Гэта наша палітыка недыскрымінацыі, якой мы падпарадкоўваемся самі і сочым, каб нашы наведвальні_цы таксама не забываліся на гэтыя правілы.
Мы праводзім толькі бясплатныя мерапрыемствы, што робіць іх даступнымі для ўсіх слаёў насельніцтва, незалежна ад фінансавых магчымасцей.
Стараемся прыцягваць наведвальні_ц і арганізатара_к да працэсу прыняцця рашэнняў, каб улічыць інтарэсы і патрэбы ўсіх бакоў.
Клапоцімся пра бяспеку ўсіх удзельнікаў (напрыклад, забарона фатаграфаваць людзей без дазволу і захаванне ананімнасці).
У каментарах можаце працягнуць, што яшчэ вы заўважылі ў нашай прасторы, што падыходзіць пад падыход, заснаваны на правах чалавека.
У картках змясцілі меркаванне праваабаронцы Вольгі Смалянка, чаму ўвогуле правы чалавека – гэта важна.
Тры ключавыя пазіцыі падыходу:
Як гэты падыход рэалізовываецца ў «Кропцы»?