Month: Верасень, 2025

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Беларусы адзначаюць Дзень вайсковай славы ў гонар перамогі пад Воршай 8 верасня

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Святкуем Дзень беларускай вайсковай славы Сёння 511-я ўгодкі славутай перамогі пад Воршай, у якой беларусы разбілі агрэсараў з Маскоўскага княства. Войскі на чале з гетманам князем Канстанцінам Астрожскім здолелі расійскія войскі не проста спыніць, а знішчыць. Дзякуючы той перамозе, Вялікае Княства Літоўскае мела свой залаты век. Таму беларусы ўшаноўваюць дзень Аршанскай бітвы — 8 верасня […]

8 верасня 1514 года ВКЛ разграміла войскі Маскоўскай дзяржавы ў бітве пад Оршай

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

8 верасня 1514 года ў бітве пад Оршай аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага разграмілі больш шматлікія войскі Маскоўскай дзяржавы. Гэта перамога на доўгія гады спыніла экспансію Масквы на нашы землі і дазволіла вызваліць значную частку ўсходніх зямель ВКЛ. Сёньня 8 верасня – Дзень вайсковай славы Беларусі.

Святлана Ціханоўская пра бітву пад Воршай і сучасныя пагрозы беларускай незалежнасці

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская — да дня беларускай вайсковай славы «Больш за пяцьсот гадоў таму адбылася бітва пад Воршай — адзін з ключавых момантаў у гісторыі беларусаў, калі нашыя продкі абаранілі свае землі ад захопнікаў Маскоўскай дзяржавы. Гісторыя паўтараецца: нават праз стагоддзі мы вымушаныя зноў праходзіць праз падобныя канфлікты, адстойваць землі суседзяў і свой суверэнітэт. Але, як […]

Беларусы Шчэціна правялі нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў і ў гонар Дня вайсковай славы

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў і прыгадалі аб Дне беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасьня ў гонар бітвы пад Воршай. Калі беларусы змаглі перамагчы расейцаў у 1514 годзе – змогуць і цяпер! Жыве Беларусь! #МыРазам

Раство Найсвятой Багародзіцы як важная падзея ў гісторыі дачыненняў Бога з чалавецтвам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Раство Найсвятой БагародзіцыРаство Багародзіцы стала важнай радаснай падзеяй у гісторыі дачыненняў Бога з чалавецтвам, бо яно прадвяшчала найвялікшую і найбольш радасную падзею – хуткі прыход Месіі, ажыццяўленне старазапаветных прароцтваў. Раство Марыі называюць променем надзеі для людства, якім паведамлялася пра прыход вялікага святла для свету – Ісуса Хрыста. Менавіта Раство Багародзіцы было важным крокам Бога па […]

8 верасня адзначаецца свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Свята бярэ пачатак з урачыстага асвячэння святыні святой Ганны ў Ерусаліме. Паводле традыцыі на тым месцы стаяў дом, у якім нарадзілася Багародзіца. Паводле старажытных апокрыфаў і больш позняга протаевангелля Якуба бяздзетныя Якім і Ганна мелі відзенне анёла, які спавясціў ім, што ад іх народзіцца дачка, якая адыграе вялікую […]

Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі да 14 верасня 2025

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Да 8 верасня: 1⃣ Рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак Immersion 2026 | Канада 2⃣ Early Career Researchers Day 2025 у Глазга для пачынаючых даследчыкаў/-ц ад The Sociological Review | #Вялікабрытанія Да 9 верасня:3⃣ MAK Schindler Scholarship — стыпендыя ў ЗША 4⃣ Дзве стыпендыі Princeton Arts Fellowship & Hodder Fellowship 2026-2028 | ЗША 5⃣ Двухтыднёвыя […]

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы: перамога ВКЛ пад Оршай у 1514 годзе

Партыя Народная Грамада

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы У гэты дзень мы ўспамінаем перамогу войска Вялікага Княства Літоўскага пад Оршай у 1514 годзе. Тады войска ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага дало годны адказ значна большай па сіле маскоўскай арміі. Гэтая бітва стала сімвалам таго, што нават перад мацнейшым ворагам варта змагацца да канца. Як тады, […]

8 верасьня: гадавіна бітвы пад Воршай і Дзень беларускай вайсковай славы

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: гадавіна бітвы пад Воршай, Дзень беларускай вайсковай славы https://smarturl.click/20gRz 8 верасьня 1514 году пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1512–1522 гадоў, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала ВКЛ магчымасьць […]

Заняткі і мерапрыемствы ў Замку і Вільні на тыдзень з 8 па 14 верасня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні: Панядзелак, 8 верасня18:30 – акцыя да Дня беларускай вайсковай славы.18:30 – панядзелкавы мітынг салідарнасьці з Украінай. Аўторак, 9 верасня18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай.19:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў “Размоўны аўторак […]