8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славыУ гэты дзень мы ўспамінаем перамогу войска Вялікага Княс…

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы

У гэты дзень мы ўспамінаем перамогу войска Вялікага Княства Літоўскага пад Оршай у 1514 годзе. Тады войска ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага дало годны адказ значна большай па сіле маскоўскай арміі. Гэтая бітва стала сімвалам таго, што нават перад мацнейшым ворагам варта змагацца да канца.

Як тады, так і цяпер галоўным ворагам для беларусаў застаецца Расія, якая стагоддзямі імкнецца падпарадкаваць наш народ, пазбавіць яго ідэнтычнасці. Але беларусы не здаліся ў XVI стагоддзі — і не здаюцца цяпер.

Нягледзячы на рэпрэсіі, мы працягваем паказваць сваю сілу і супраціў. Сёння беларусы далучаюцца да абароны і падтрымкі Украіны. Беларусы вучаць і шануюць беларускую мову, ствараюць на ёй музыку, ігнаруюць ілжывую прапаганду рэжыму. А самае галоўнае — мы падтрымліваем адзін аднаго як унутры краіны, так і за яе межамі.

Наша гісторыя — гэта гісторыя барацьбы за свабоду. І мы не збіраемся здавацца.

Жыве Беларусь!