Сёння 511-я ўгодкі славутай перамогі пад Воршай, у якой беларусы разбілі агрэсараў з Маскоўскага княства.
Войскі на чале з гетманам князем Канстанцінам Астрожскім здолелі расійскія войскі не проста спыніць, а знішчыць. Дзякуючы той перамозе, Вялікае Княства Літоўскае мела свой залаты век. Таму беларусы ўшаноўваюць дзень Аршанскай бітвы — 8 верасня — як Дзень беларускай вайсковай славы.
Беларускія вайсковыя традыцыі працягваюць добраахвотнікі ў складзе Узброеных сілаў Украіны. Яны ваююць у розных падраздзяленнях, але з адной мэтай, падобнай да той, якая была і ў войска князя Астрожскага — не дапусціць захопу Усходняй Еўропы Масквою.