
8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. 
Свята бярэ пачатак з урачыстага асвячэння святыні святой Ганны ў Ерусаліме. Паводле традыцыі на тым месцы стаяў дом, у якім нарадзілася Багародзіца. 
Паводле старажытных апокрыфаў і больш позняга протаевангелля Якуба бяздзетныя Якім і Ганна мелі відзенне анёла, які спавясціў ім, што ад іх народзіцца дачка, якая адыграе вялікую ролю. Якім і Ганна праз некаторы час пасля нараджэння Марыі аддалі яе ў Ерусалімскую святыню. 
Літургічная традыцыя падкрэсьлівае вялікі сэнс гэтага сьвята, які палягае ў праўдзе пра надзвычайны ўдзел Марыі ў справе адкупленьня чалавецтва. 
Нараджэнне тваё, Багародзіца Дзева, радасць абвясціла ўсяму свету, бо з цябе ўзышло Сонца праведнасці, Хрыстос Бог наш, Які, адмяніўшы праклён, даў блаславенне і, знішчыўшы смерць, дараваў жыццё вечнае.