1 красавіка з 10:00 да 18:00Па традыцыі толькі адзін дзень у годзе, на гэты раз 1 красавіка, Віленс…
31.03.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

1 красавіка з 10:00 да 18:00
Па традыцыі толькі адзін дзень у годзе, на гэты раз 1 красавіка, Віленскі ўніверсітэт прадстаўляе для ўсеагульнага агляду арыгінал першай кнігі на літоўскай мове — «Катэхізіс» М. Мажвідаса.
У гонар 445-годдзя Бібліятэкі Універсітэта будуць даступны для ўсеагульнага знаёмства рэліквіі, якія звычайна паказваюць толькі самым ганаровым гасцям Літвы.
1 красавіка ў Бібліятэцы Універсітэта можна будзе ўбачыць самыя цікавыя дакументы з яе фондаў, сярод іх — карта Літвы XVI стагоддзя, рэдкі аўтограф Марцінаса Мажвідаса, шэдэўр пераплётнага мастацтва XVI стагоддзя працы віленскіх майстроў, кніга гасцей палаца ў Плунзе з запісам літоўскага паэта і біскупа Ансканаса.
Менавіта ў Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта захоўваецца першая надрукаваная кніга на літоўскай мове — «Катэхізіс» М. Мажвідаса «Catechismusa prasty szadei…» (Karaliaučius / Кёнігсберг, 1547).
У свеце толькі два экзэмпляры гэтай надзвычай важнай для літоўскага пісьменства кнігі. Адзін у бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта, іншы — у бібліятэцы Торуньскага ўніверсітэта (Польшча).
У «Катэхізісе» М. Мажвідаса зафіксаваная старажытная літоўская мова, якая дзякуючы сваёй архаічнасці і сваяцтву з санскрытам мае асаблівае значэнне для індаеўрапейскіх даследаванняў, асабліва для параўнальнага мовазнаўства. Выданне кнігі на літоўскай мове стала магутным імпульсам для далейшага распаўсюджвання, развіцця і захавання літоўскай літаратурнай мовы. З «Катэхізісам» М. Мажвідаса пачаўся новы этап у гісторыі літоўскай мовы — фармаванне і развіццё літаратурнай літоўскай мовы як важнага сродку культурнага жыцця літоўскага народа.
1 красавіка 10:00 – 18:00 арыгінал “Катэхізіса” М.Мажвідаса ў зале П. Смуглевічуса бібліятэкі ВУ.
Universiteto g. 3, Vilnius
@vilnys_lt