Максім Знак на свабодзе
Пакуль Максім Знак сядзеў у зняволенні ў поўнай ізаляцыі, інкамунікада, напісаны ім раней у СІЗА верш стаў папулярным песняй у стылі рэп.
Яны думалі – нас пахавалі…
А мы бульба! Як нас пахаваць?
Мы зялёным зямлю прабівалі,
Спрабавалі да неба дастаць.
Яны рэзалі нас на кавалкі,
Але кожны прарваўся наверх.
Стала болей нас! Неспадзяванка!
Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!
Яны ў цемры мяхі пакідалі,
Яны думалі – гэта адказ,
Але мы прарасталі ў падвале,
Мы — жывыя! Не знішчыце нас!