Сёння ў Беларусі дзяржава адзначае Дзень незалежнасці. Гэтае свята перанеслі з 27 на 3 ліпеня ў 1996…

Сёння ў Беларусі дзяржава адзначае Дзень незалежнасці. Гэтае свята перанеслі з 27 на 3 ліпеня ў 1996 годзе. Чаму менавіта 3 ліпеня? Афіцыйная логіка такая: у 1944 годзе ў гэты дзень Чырвоная армія ўвайшла ў Мінск і вызваліла ад нацысцкіх захопнікаў. Толькі Мінск, бо амаль палова Беларусі яшчэ была занятая нацыстамі.

Але Беларусь не стала вольнай ні ў ліпені 1994, ні ў жніўні, ні ў снежні. Проста адна акупацыя змяніла іншую. Беларусь патрапіла ў склад СССР, не як вольная краіна, а як частка імперыі. Якая тут ужо незалежнасць.

А яшчэ ў гэты ж дзень, 3 ліпеня 1660 года, Мінск таксама быў вызвалены. Тады – зусім іншы кантэкст: войскі Вялікага Княства Літоўскага вярнулі горад з-пад маскоўскай акупацыі. Гэта вызваленне ў сапраўдным сэнсе – калі краіна абараняе сваю незалежнасць і вяртае сваю зямлю.

Гэта напамін пра тое, што нашая гісторыя значна глыбейшая. Нашая гісторыя пачалася не ў 1994 ці 1944 годзе, і нават не ў 1918. Беларусы маюць больш за тысячу гадоў уласнай гісторыі – ад полацкіх князёў да Міндоўга, ад Вітаўта да Льва Сапегі, ад крыжа Еўфрасінні Полацкай да кніг Францыска Скарыны.

А незалежнасць – гэта не бонусны выходны ў календары, а штодзённы выбар.

Таму ўжо сёння можна зрабіць маленькі крок:
– размаўляйце па-беларуску,
– падзяліцеся фактам пра сапраўдную гісторыю,
– падтрымлівайце беларускае ў сабе і навокал.

Бо сапраўдная незалежнасць пачынаецца з кожнага з нас.

Наш Patreon
Наш Buymeacoffee