Нейкія недарэчныя словы – “класіка” і “класік”. Ну не пасуюць яны літаратуры і ўвогуле мастацтву. Бо “класіка” – гэта тое, што зроблена “як мае быць”, тое, што ты добра ведаеш і разумееш, але ўсё роўна нібыта месца ёй у музеі пад шклом, а не ў сэрцы.
А Караткевіч… Ён рабіў нечаканае. Заўсёды. Актуальная літаратура? Таксама не тое слова, з ім што заўгодна выглядае агіткай. Сучасная? Але будучыня бязлітасна ператварае сучаснае ў мінулае.
Ёсць адно слова. Творы Караткевіча – жывыя. Былі, ёсць, і будуць. Жывое размаўляе з намі, падтрымлівае, дае адказы, развіваецца і змяняецца з цягам часу, кожным разам адкрывае чытачу новыя грані. Жыве.
Часам думаеш: добра б было, каб Уладзімір Сямёнавіч пабачыў усё, што адбылося за апошнія гады з Беларуссю, і напісаў пра гэта. А потым разумееш: ён ужо напісаў.
З днём народзінаў, сапраўдны беларускі пісьменнік!
Жыве Беларусь!