​​Галоўнае слова сёння – “памятаю”. Усе памятаюць. Тысячы людзей, і кветкі вакол будкі з дыджэямі, і…

​​Галоўнае слова сёння – “памятаю”. Усе памятаюць. Тысячы людзей, і кветкі вакол будкі з дыджэямі, і армія пачвар у чорным. Нехта плача. У натоўпе нараджаецца новы пратэсны лозунг: “не забудзем, не даруем”. Аблога Плошчы Перамен. Свечы і лампады з’яўляюцца ў розных кутках краіны. Стыхійных мемарыялаў столькі, што мянты не паспяваюць прыбіраць іх.

І па-над усім – пачуццё агульнай трагедыі і вялікай несправядлівасці. Рэжым забіваў раней, і забіваў пасля, але менавіта смерць Рамана аб’яднала народ у шматдзённай жалобе. Незнаёмы чалавек стаў родным усім нам. Не ў жыцці, але ў смерці, і ў двух словах: “Я выхожу.”

Цяпер можна ўжо без слёз глядзець на патрэт маладога прыгожага хлопца ў ваеннай форме. Класічны партрэт. У кожнай гістарычнай асобы ёсць класічны партрэт. Хронікі тых падзей ужо запісаны і захаваны, і аднойчы стануць афіцыйнай гісторыяй. У Рамана з’явіцца старонка ў падручніку і, мабыць, вуліца яго імя, і экспазіцыя ў музеі. Каб памяталі не толькі мы, але і пасля нас.

Але. Няхай у тым музеі будуць выстаўленыя не матэрыялы крымінальнай справы і не дакументы з суда над забойцамі, для гэтага хопіць іншых экспазіцый. Няхай там будуць яго карціны. Няхай памятаюць не трагічную смерць, а добрага чалавека.

Раман заслугоўвае справядлівасць. Не забыць. Не дараваць. Не страціць спадчыну.

Мы памятаем цябе, Раман.
Жыве Беларусь!