Ізі Харык
У нашым садзе…
(צו אונדז אין סאָד)
У нашым садзе не сустрэць нікога,
каго завабяць прывіды нуды,
каго заманіць ціша і знямога —
у нашым садзе зелені аблога,
а ў зелені хаваюцца плады.
Шуміць тут вецер, і жывыя сокі,
і дрэвы, што на радасць прараслі.
Што ні камель — то вымахаў высокі,
і што ні крона — то ўрасла ў аблокі,
і погляды губляюцца ў галлі.
І дзікі сад дзівосна прамяніцца,
яго не падразалі ўжо гады.
Тут водары смалы і навальніцы,
і трэск кары, і кропелькі жывіцы,
і важкія саспелыя плады.
(пераклад з ідыша зрабіла Ганна Янкута)
Будучыя “пераможцы нацыстаў” з задавальненнем знішчалі прадстаўнікоў розных нацый, Ізі Харык быў яўрэем і пісаў на ідышы. Але наўрад ці ён хацеў, каб гэтым вершам ілюстравалі трагедыю яго народа, ці трагедыю Беларусі. І прыйдзе час, калі вершы загінулых будуць чытацца без болю, а з асалодай ад магіі слова. Свабоднымі людзьмі ў свабоднай краіне. Не таму, што людзі забудуць, а таму, што мы зможам нарэшце адпусціць боль мінулага.
Вечная памяць.
Жыве Беларусь!