Алесь Дудар
Я малады
Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.
Мне жыццё — сусветнае свята,
мне прапоны — большы разгон.
Я цяпер без багацця багаты
на зары квітнеючых дзён.
Гэта кроў не баіцца смерці,
гэта сэрца распаліць лёд,
гэтых думак кіпучага смерчу
не абгоніць птушыны лёт.
Вось вышэй бы за ўсіх узняцца,
я увесь — непакорны шквал.
Што ж рабіць, калі дух юнацкі
агарнуў ваяўнічы запал;
што ж рабіць, калі фарбы раніцы
у грудзёх завялі карагод;
што рабіць, калі кроў барабаніць —
заклікае ісці у паход?
Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.
1924 г
Вершу сто гадоў, але паэзія (і ўвогуле мастацтва) быццам набліжае да нас творцу. Таму часам здаецца, што загінулі яны ўсе вось толькі-толькі. Балюча чытаць, але сапраўдная творчасць заўсёды адгукаецца ў сэрцы. У гэтым і сэнс.
Вечная памяць!
Жыве Беларусь!
Я малады
Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.
Мне жыццё — сусветнае свята,
мне прапоны — большы разгон.
Я цяпер без багацця багаты
на зары квітнеючых дзён.
Гэта кроў не баіцца смерці,
гэта сэрца распаліць лёд,
гэтых думак кіпучага смерчу
не абгоніць птушыны лёт.
Вось вышэй бы за ўсіх узняцца,
я увесь — непакорны шквал.
Што ж рабіць, калі дух юнацкі
агарнуў ваяўнічы запал;
што ж рабіць, калі фарбы раніцы
у грудзёх завялі карагод;
што рабіць, калі кроў барабаніць —
заклікае ісці у паход?
Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.
1924 г
Вершу сто гадоў, але паэзія (і ўвогуле мастацтва) быццам набліжае да нас творцу. Таму часам здаецца, што загінулі яны ўсе вось толькі-толькі. Балюча чытаць, але сапраўдная творчасць заўсёды адгукаецца ў сэрцы. У гэтым і сэнс.
Вечная памяць!
Жыве Беларусь!