У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г адбылося чарговае злачынства савецкай улады. Чарговае, але надта балючае для Беларусі – і тагачаснай, і сённяшняй. Забівалі маладых і таленавітых, але мэтай былі нават не людзі. Знішчыць хацелі свядомасць народа.
Людзі загінулі, і зямля усё яшчэ акупаваная, а Беларусь жыве. І памятае. І новыя паэты пішуць вершы. Давайце зноў прысвяцім гэты восеньскі тыдзень памяці ахвяр 29 кастрычніка. Але. Пачаць мы б хацелі з сучаснага верша.
Андрэй Хадановіч.
(Не) расстраляная паэзія
Байнэт і сучліт ходзяць ходырам,
ласкава прашу ў наш вулей!
Тут фота з Кляшторным Тодарам
запосьціў Таўбін Юлій.
Усе – прыстойная публіка,
ні звадак табе, ні сварак.
Старонку Майсея Кульбака
расшарвае Ізі Харык.
Направа клікнеш – “Узвышша”,
налева клік – “Маладняк”.
Таўбін па-руску напіша –
не дыскрымінуюць ніяк…
Ня тое, каб любіш плакаць,
ды штось разам зь вершам цячэ,
і кожнага хочаш залайкаць,
каб аўтар пісаў яшчэ.
Жыве паэзія!
Жыве Беларусь!
Людзі загінулі, і зямля усё яшчэ акупаваная, а Беларусь жыве. І памятае. І новыя паэты пішуць вершы. Давайце зноў прысвяцім гэты восеньскі тыдзень памяці ахвяр 29 кастрычніка. Але. Пачаць мы б хацелі з сучаснага верша.
Андрэй Хадановіч.
(Не) расстраляная паэзія
Байнэт і сучліт ходзяць ходырам,
ласкава прашу ў наш вулей!
Тут фота з Кляшторным Тодарам
запосьціў Таўбін Юлій.
Усе – прыстойная публіка,
ні звадак табе, ні сварак.
Старонку Майсея Кульбака
расшарвае Ізі Харык.
Направа клікнеш – “Узвышша”,
налева клік – “Маладняк”.
Таўбін па-руску напіша –
не дыскрымінуюць ніяк…
Ня тое, каб любіш плакаць,
ды штось разам зь вершам цячэ,
і кожнага хочаш залайкаць,
каб аўтар пісаў яшчэ.
Жыве паэзія!
Жыве Беларусь!