Як жа ж пачвары шалеюць ад простага факта: закладнік ёсць, а карысці ад яго няма. На Святлану ціснуць бесперапынна, кожны раз выдумляюць нешта новае, вось толькі гэта не спыняе яе, і не спыніць.
Пацукі думаюць, што каханне – гэта слабасць, што яно робіць людзей уразлівымі. Але ж гэта не так. Каханне надае сілы. Таму, хто за кратамі, – трымацца, а таму, хто на волі, – змагацца. Рабіць тое, што правільна, бо ведаеш: блізкі чалавек падтрымаў бы цябе, нават калі зараз немагчыма пабачыць яго ці пачуць голас. Ісці да адной на дваіх мары, не здрадзіць ёй.
І мара такая вялікая, што не належыць толькі дваім. Яна належыць усім беларусам. Усе мы адчуваем агульны боль і агульную надзею, а з іх нараджаюцца любоў і паразуменне. Таму, калі свабода, то для ўсіх. Справядлівасць – для ўсіх. Перамога – для ўсіх.
Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве каханне!
Жыве Беларусь!