Тры гады таму загінуў Раман Бандарэнка. Тры гады, як ён выйшаў, каб ніколі не вярнуцца. Тры гады, як чырвоная паласа на нашых сцягах стала сімвалам крыві – не таму, што так кажуць легенды і геральдыка, а таму, што за спалучэнне бел-чырвона-белага быў забіты чалавек.
Забівалі яго не толькі мянты: была там і прэс-сакратарка лукі, і чыноўнік ад дзяржаўнага спорту, усе ап’янёныя танным віном і недазаконнем. Гэткі агульны брыдкі твар лукашызму, што імкнецца знішчыць любыя колеры, не толькі белы з чырвоным, і пакінуць адзін шэры гнятлівы морак.
Раман стаў сімвалам: для кагосьці – сімвалам барацьбы, для іншых – сімвалам памяці. Але ў першую чаргу ён быў маладым таленавітым чалавекам, які хацеў жыць, любіць і вучыць дзетак маляваць. І такім мы будзем яго памятаць. Раман – не старонка ў гісторыі, а наш агульны боль за страчанае жыццё. Раман – не свечка, што гарыць ля партрэта толькі адну ноч. Ён полымя. Не забудзем. Не даруем. Ніколі.
Вечная памяць!
Жыве Беларусь!