Наша мова – як мы самі. Перанесла шмат выпрабаванняў, але захавала душу. Яе забараняюць, за яе катуюць і забіваюць. Але ж. За яе і змагаюцца.
Яе гоняць з дзяржаўных устаноў, а яна жыве ў тэкстах, у вершах, у спевах. Мы вядзем дыскусіі. Мы суцяшаем сяброў. Мы прызнаемся ў каханні. І словы не знікаюць у цемры. Яны нібыта зерне, што падае ў зямлю, і аднойчы, калі прыйдзе час, прарасце і расквітнее.
Са святам роднай мовы, сябры.
Жыве Беларусь!