«Маўчанне – не значыць згода», – Святлана Ціханоўская да Дня салідарнасці з Беларуссю «Чатыры гады …

«Маўчанне – не значыць згода», – Святлана Ціханоўская да Дня салідарнасці з Беларуссю

«Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашую краіну, і памянялі нас з вамі. Я памятаю тую неймаверную энергетыку на плошчах. Мы ўсе верылі ў хуткія перамены. Нам здавалася, што вось-вось, дыктатура рухне, і мы зможам пабудаваць краіну, пра якую так доўга марылі і за якую змагаліся.

Я чула такую думку, што ў беларусаў маўчанне – не значыць згода. Гэта значыць, мы затаіліся, мы рыхтуемся да новага моманту, а ён абавязкова будзе.

Беларусам унутры краіны я хачу падзякаваць за вашую смеласць і за вашую цярплівасць. Я не прашу вас рызыкаваць: не той момант. Цяпер той час, калі трэба зберагчы сябе. Таксама хачу звярнуцца да беларусаў за мяжой. Пакуль унутры краіны немагчымыя актыўныя дзеянні, нам з вамі трэба развіваць усё вонкі. Вельмі важна развіваць нашую беларускую супольнасць.

Давайце зробім усё магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэта бесчалавечная сістэма. А для гэтага – трэба працаваць з саюзнікамі. Умацоўваць сувязі паміж сабой. Натхняць і натхняцца. Памятаць, што самае галоўнае – гэта людзі. Гэта мы з вамі. Давайце клапаціцца і падтрымліваць адно аднаго. Разам мы ўсё адолеем і абавязкова завяршым тое, што пачалі ў 2020-м».

Цалкам зварот глядзіце ў
відэа.
Святлана Ціханоўская да Дня салідарнасці з Беларуссю

«Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашую краіну, і памянялі нас з вамі. Я памятаю тую неймаверную энергетыку на плошчах. Мы ўсе верылі ў хуткія перамены. Нам здавалася, што вось-вось, дыктатура рухне, і мы зможам пабудаваць краіну, пра якую…