Цёплая сустрэча з беларусамі Клайпеды.Пасля сумеснага прагляду дакументальнага фільма LRT «Беларуска…

Цёплая сустрэча з беларусамі Клайпеды.

Пасля сумеснага прагляду дакументальнага фільма LRT «Беларуская вайна ва Украіне. Жыве Беларусь» абмеркавалі ўбачанае, падзяліліся думкамі і пачуцьцямі. Размова закранула шмат важных тэм — ад ролі беларусаў у абароне Украіны да маральнай і сістэмнай падтрымкі ветэранаў і іх сямей.

Асаблівая ўвага была нададзена таму, як беларуская дыяспара ў Літве можа спрыяць захаваньню нацыянальнай еднасьці, узаемападтрымцы і інфармаваньню грамадскасьці пра матывацыю і лёс тых, хто змагаецца за свабоду і годнасьць нашай краіны.

Сустрэча стала не толькі абмеркаваньнем фільма, але і нагодай для ўмацаваньня сувязяў з беларусамі Клайпеды і пашырэньня кола людзей, неабыякавых да агульнай справы.