Дарога на вайнуАповед 20: Якім мы ўбачылі КіеўЦягнік прыбыў у Кіеў зранку 8 сакавіка 2022. Шэры світ…
30.03.2026Клачко Аляксандр Кусь

Дарога на вайну
Аповед 20: Якім мы ўбачылі Кіеў
Цягнік прыбыў у Кіеў зранку 8 сакавіка 2022. Шэры світанак ужо змяніў сабой начную цемру. Пусты перон сустракаў нас.
Ад Кіева-Пасажырскага мы ехалі аўтамабілямі. Другі раз у жыцьці я бачыў Кіеў. Бачыў яго з акна аўтамабіля, што вёз нас пустымі прашпектамі. Бачыў такім, якім ніколі не бачыў – такім якім Кіеў быў толькі ўвесну 2022 года.
Сталіца Украіны быццам вымерла. Шматпалосныя прашпекты бачылі адзін аўтамабіль за паўгадзіны. Мінакоў не было зусім. Толькі месцамі былі чэргі з пары дзясяткаў мірных. Прыглядзеўшыся я пабачыў, што яны гуртаваліся перад аптэкамі.
Час ад часу мы праязжалі бетонныя прамакутныя блокі і супрацьтанкавыя металічныя яжы, выстаўленыя ў шахматным парадку. Наш аўтамабіль запавольваў перад імі свой ход.
Не памятаю каб на блокпастах былі людзі – здавалася горад вымер. Усё жывое, што не ставіла за сваю мэту даць адпор ворагу альбо пакінула горад, альбо схавалася ў ягоных бетонных вантробах. Выключэньне складалі тыя мірныя, хто вымушаны быў здабыць лекі альбо папоўніць прадукты.
Мы прыехалі. Нашай базай на пару дзён стане будынак Гандлёва-эканамічнага каледжа на Львоўскай 2\4. Побач, у будынку школы №40, базаваўся асабовы склад “Азова”.
Адсюль да Ірпеня было менш чым 15 км. Да Бучы – каля 20.
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь
#беларусьбудзевольнай