Сёньня мы ехалі з Дзірам разам у апошні раз. Ехалі на ягонае пахаваньне. Да свежавыкапанай магілы га…
20.03.2026Клачко Аляксандр Кусь

Сёньня мы ехалі з Дзірам разам у апошні раз. Ехалі на ягонае пахаваньне. Да свежавыкапанай магілы гарадскіх могілак Кіева. Я на сядушцы буса, а ён побач – у закрытай труне. Ён глядзеў на мяне з вясёлай посмішкай з выдатна зробленага фотаздымка.
Амаль тры гады назад мы з Дзірам і Ваяром вярталіся разам з чарговага баявога з-пад Бахмута праз Запарожжа ў Кіеў. Спыніліся ў ягонай кіеўскай кватэры. І праз некалькі дзён тэрмінова былі адкліканы Курсантам на фронт – рыхтавалася наступальная аперацыя і ў любы момант магло спатрэбіцца замяніць нашых зменшчыкаў на чале з Г(ідрай) у выпадку іх параненьня ці смерці альбо ўзмацніць сваёй прысутнасьцю агнявую падтрымку плануемай аперацыі.
Наступальная аперацыя тады так і не адбылася. А з таго выязда я вяртаўся ўжо адзін – УЗІ, зробленае ў вайсковым шпіталі Краматорска і кроў у маёй мачы адназначна сказалі, што стан маіх нырак патрабаваў неадкладнай дыягностыкі і лекаваньня ў Кіеве.
Больш я з Дзірам не сустракаўся: ён на вайне, я ў мірнай Вільні. Зрэдку спісваліся.
У красавіку 2024 ён пацікавіўся як маё здароўе і прапанаваў скінуць мне грошы.
– Нееее, мне яшчэ не хапала, каб беларускія добраахвотнікі з Украіны мне грошы скідвалі
Дзякуй вялікі за прапанову
Пакуль сам выцягну…
Лепшая падтрымка для мяне – калі ў вас усё добра, – адмовіўся тады я.
– Дружа, ну ўжо еслі будзе крыза, то звяртайся – заўжды дапаможам. Мы ж не чужыя людзі. Мы пабрацімы. Можна сказаць братаны. Столькі разам перажылі. Так што вобшче без пытань. Я ж цябе люблю”, – знайшоў я зараз Дзіравы галававы адказ з той двухгадовай даўніны.
А апошні раз мы размаўлялі з ім голасам калі ён патэлефанаваў мне пасля публікацыі чарговага майго аповеду з серыі “Быць беларусам. Вайна ва Украіне” – ён быў вельмі расчулены апісаным мною момантам з нашага франтавога доміка ў Мінькіўцы, што пад Бахмутам. Мы (Дзір, Ваяр, Бача, Воскар, Кусь) праглядалі ўвечары пасля баявой “працы” сямейны фотаальбом гаспадароў кінутага дома ў якім жылі і лахалі з фотак 1970-х гадоў – на іх мы пабачылі копію нашага скуранога сакваяжа з выкалаткамі для СПГ-9 і хлопцаў з дзяўчатамі. Кожнаму з іх мы знашлі жартлівыя адпаведнікі сярод нас. А Ваяр нават зрабіў на сваім тэлефоне адпаведныя калажы (https://t.me/zrabiKUS/1633?single).
Дзіра тады кранулі згаданыя ў маім аповедзе дэталі і ён патэліў. З удзячнасьцю за дэталевыя ўспаміны і прасіў пісаць аповеды далей (https://t.me/zrabiKUS/1636).
Зямля пухам целу Васіля “Дзіра” Рапіцкага (18.04.1985, Беларусь – 04.03.2026, Украіна). Доўгая памяць ягоным учынкам і духу.
Моцы блізкім майго палеглага за свабоду Украіны і Беларусі пабраціма
#беларусьбудзевольнай