Меў магчымасьць агучыць актуальнасьць наданьня беларускім, літоўскім, польскім ветэранам асобнага статуса ў краінах знаходжаньня. Лічу, што адсутнасьць дакладна вызначанага юрыдычнага статуса – гэта адзін з тых момантаў, які не дазваляе наладзіць сістэмную падтрымку ветэранаў і іх сямей на тэрыторыі ЕЗ.
Таксама скарыстаўся магчымасьцю прыцягнуць увагу да нашых палонных “Кляшча” і “Тромблі”. (Дзякуй рэдактару газеты “Вісник” Юрасю Дзегцярову за адпаведны прынт на цішотцы з нашымі хлопцамі).
Не планаваў загадьдзя, але супала па часе магчымасьць прысутнічаць 25 сакавіка 2026 на Кіеўскім форуме “Шлях да Волі”.
Мяне не так цікавіла публічная частка, колькі магчымасьць пазнаёміцца з датычнымі да тэмы падтрымкі ветэранаў і іх сямей прадстаўнікамі розных арганізацый. І, безумоўна, пабачыцца з пабрацімамі і знаёмымі.
Кропля камень точыць.
#зрабікуськабвызваліцьБелапусь#Беларусьбудзевольнай