Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Нашыя парафіянкі пафарбавалі агароджу на магіле беларускага праваслаўнага святара Міхаіла Пліса ў Ві…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Нашыя парафіянкі пафарбавалі агароджу на магіле беларускага праваслаўнага святара Міхаіла Пліса ў ВільніУ мінулую суботу нашая парафія працягнула добраўпарадкаванне магілы віленскага святара Міхаіла Пліса на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. Гэтым разам нашыя парафіянкі ачысцілі і пафарбавалі агароджу вакол пахавання. Для нашай парафіі гэтая магіла мае асаблівае значэнне. Айцец Міхаіл Пліс быў адным з пачынальнікаў беларускага праваслаўнага руху […]

Сёння не стала пісьменніцы Святланы Курс Вечная ёй памяць і спачын душы ў Божым святле.Пра смерць С…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння не стала пісьменніцы Святланы Курс Вечная ёй памяць і спачын душы ў Божым святле. Пра смерць Святланы Курс паведамілі ў Facebook яе муж і сын. «Сям’я Святланы Курс з бязмерным смуткам паведамляе пра яе заўчасны зыход з жыцця», — гаворыцца ў паведамленні родных. Пісьменніца змагалася з анкалагічным захворваннем. 23 ліпеня ў нашай віленскай капліцы […]

Пропаведзь на нядзельнай літургіі. Вы святло свету – кажа Хрыстос сваім вучням. Чаму яны сталі святл…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Пропаведзь на нядзельнай літургіі. Вы святло свету – кажа Хрыстос сваім вучням.  Чаму яны сталі святлом? Ці кожны вучань і вучаніцаХрыста аўтаматычна становяцца святлом?  Калі уважліва паглядзець на кантэкст, то выяўляецца, што Хрыстос называе іх святлом у сілу таго, што яны маюць Божае даручэнне у адносінах да свету і выконваюць яго.  Калі Бог перадае задачу, […]

Дарагія браты і сёстры, заўтра у Нядзелю 19.07 мы збіраемся на нашы супольныя Літургіі святкаваць у …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія браты і сёстры, заўтра у Нядзелю 19.07 мы збіраемся на нашы супольныя Літургіі святкаваць у радасці сустрэчу з Уваскрэслым Госпадам Іісусам! Літургія на царкоўна-славянскай мове пачнецца а 9.00. Літургія па-беларуску а 10.30. Пасля Літургіі – сябрына! Сёння у суботу 18.07. а 18.00 – Вячэрня, споведзі і размовы са святаром. Шчыра ўсіх запрашаем!

З параненага Кіеву. Дарожныя нататкі ігумена афонскага манастыра Эсфігмен архімандрыта ВарфаламеяПад…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

З параненага Кіеву. Дарожныя нататкі ігумена афонскага манастыра Эсфігмен архімандрыта Варфаламея Падчас нашага знаходжання ў Кіеве, у той час, калі ўся Украіна жыве ва ўмовах вайны, мы мелі магчымасць прайсціся па некаторых з пацярпелых раёнаў і на ўласныя вочы ўбачыць трагічныя наступствы вайны і расійскіх удараў. Гаворка ідзе не пра ваенныя аб’екты, а выключна пра […]

З малітвай і паэзіяй у 150-годдзе ЦёткіУчора падчас малітвы за вечную памяць Алаізы Пашкевіч айцец …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

З малітвай і паэзіяй у 150-годдзе Цёткі Учора падчас малітвы за вечную памяць Алаізы Пашкевіч айцец Георгій прачытаў верш Цёткі «З чужыны». 150 гадоў Цётцы беларускага Адраджэння, знітаванай з Вільняй Вільня стала адным з галоўных гарадоў у жыцці Алаізы Пашкевіч. Тут яна вучылася, была адно са стваральніц першай беларускай палітычнай партыі — Беларускай сацыялістычнай грамады […]

Увага! Гаражны распродаж у самым сэрцы Старога горада! Беларуская праваслаўная супольнасць Канстан…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Увага! Гаражны распродаж у самым сэрцы Старога горада! Беларуская праваслаўная супольнасць Канстанцінопальскага патрыярхата запрашае на вялікі гаражны распродаж. Калі?24 і 25 ліпеня з 10:00 да 20:00 Дзе?Вільня, Bokšto 4 (наступныя дзверы пасля рэстарана Karčma 1863). Што вас чакае?• кнігі,• бытавая тэхніка,• посуд,• адзенне,• прадметы дэкору,і яшчэ шмат карысных і цікавых рэчаў па вельмі даступных цэнах. […]

150 гадоў Цётцы беларускага Адраджэння, знітаванай з ВільняйВільня стала адным з галоўных гарадоў у …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

150 гадоў Цётцы беларускага Адраджэння, знітаванай з Вільняй Вільня стала адным з галоўных гарадоў у жыцці Алаізы Пашкевіч. Тут яна вучылася, была адно са стваральніц першай беларускай палітычнай партыі — Беларускай сацыялістычнай грамады (1903), удзельнічала ў арганізацыі першых беларускіх настаўніцкіх курсаў (1915) і першай беларускай школы (1915). Яшчэ з Літвой Алаізу Пашкевіч звязвала і асабістае […]

Сёння 15 ліпеня адзначаецца свята князя Кіеўскага Уладзіміра — хрысціцеля старадаўняй Русі, а такса…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння 15 ліпеня адзначаецца свята князя Кіеўскага Уладзіміра — хрысціцеля старадаўняй Русі, а таксама на гэты дзень прыпадаюць угодкі Грунвальдскай бітвы, у якой змагаліся нашыя продкі. Ужо сёння а 18-й гадзіне у нашай царкве будзе служыцца Літургія і заўпакойная малітва за воінаў Грунвальда. Пасля службы — Сябрына успаміну Грунвальдскай бітвы. Шчыра запрашаем на малітву і […]

7 ліпеня 1864 года нарадзіўся будучы гродзенскі праваслаўны святар і гісторык, капелан літоўскага во…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

7 ліпеня 1864 года нарадзіўся будучы гродзенскі праваслаўны святар і гісторык, капелан літоўскага войска, сябра Літоўскай тарыбы і Рады БНР — Іван Карчынскі. Нарадзіўся ў Тальнэ (сёння Чаркаская вобласць Украіны). Скончыў у 1879 годзе Уманскае духоўнае вучылішча, у 1885 годзе — Кіеўскую духоўную семінарыю, пасля 2 курсы юрыдычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Іерэй у Пакроўскім храме […]