Дарагія сябры, сёння чарговая серада Вялікага Посту і ў нашай царкве сёння а 18.30 Літургія Ранейасв…

Дарагія сябры, сёння чарговая серада Вялікага Посту і ў нашай царкве сёння а 18.30 Літургія Ранейасвячоных Дароў.
Ёсць магчымасць спавядацца і прычасціцца. Еўхарыстычны пост перад прычасцем з 12.00
Таксама сёння памяць свяціцеля КІРЫЛА ІЕРУСАЛІМСКАГА.
Свяціцель Кіры́л Іерусалімскі — адзін з найглыбейшых настаўнікаў хрысціянскай веры IV стагоддзя, архіпастыр Святога Горада, які пакінуў пасля сябе сапраўдны скарб — катэхізічныя павучэнні.
Яго «Катэхізісы» — гэта не проста тэксты, а жывы голас Царквы першых стагоддзяў. У іх ён крок за крокам тлумачыць асновы веры тым, хто рыхтуецца да Хросту: пра пакаянне, Сімвал веры, таямніцы Хрышчэння і Еўхарыстыі.
Асабліва каштоўныя яго містыгагічныя павучэнні, у якіх раскрываецца глыбінны сэнс царкоўных Таінстваў.
Жыццё святога не было лёгкім. Ён тройчы быў выгнаны з Іерусаліма з-за царкоўных канфліктаў і барацьбы за чыстату вучэння. Нягледзячы на гэта, Кіры́л заставаўся верным свайму служэнню і нарэшце вярнуўся у Іерусалім.