Браты і сёстры! Сёння сумеснымі намаганнямі
знайшлі яшчэ адну магілу выбітнага праваслаўнага беларуса на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках Вільні.
УСЕВАЛАД БІЛЬДЗЮКЕВІЧБільдзюкевіч Усевалад (1879 — 1962; раней у крыніцах дата смерці пазначалася недакладна — «пасля 1940») — праваслаўны святар і грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ стагоддзя, рэдактар, журналіст і публіцыст.
Нарадзіўся 9 сакавіка 1879 года ў Менску. Паходзіў з сям’і праваслаўных беларусаў: бацькі — Віктар і Аляксандра (з дому Башынскіх) Більдзюкевічы. Да Першай сусветнай вайны працаваў чыноўнікам на чыгунцы.
З 1918 года ўваходзіў у склад урада Беларускай Народнай Рэспублікі.
Са студзеня 1919 года жыў у Вільні. Разам з Тодарам Вернікоўскім і айцом Аляксандрам Каўшом (пахаваныя таксама на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках) у студзені 1930 года на канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх праваслаўных арганізацый удзельнічаў у стварэнні Беларускага праваслаўнага камітэта па беларусізацыі царквы.
Рэдагаваў часопіс «Сьветач Беларусі» (1931). Прымаў актыўны ўдзел у заходнебеларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці. Выступаў на старонках беларускіх свецкіх і рэлігійных перыядычных выданняў, публікуючы матэрыялы пра становішча праваслаўнай царквы ў Польшчы і праблемы беларусізацыі рэлігійнага жыцця («Сьветач Беларусі», «Biełaruskaja Krynica» і інш.).
Публікацыі падпісваў як уласным прозвішчам, так і псеўданімамі («Тутэйшы», «Местный»). Падтрымліваў сяброўскія адносіны з архімандрытам Філіпам і з беларускай групоўкай Антона Луцкевіча.
Прыхільнік ідэі аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы.
Калі вы хочаце падтрымаць нашу краязнаўчую дзейнасць, будзем удзячныя за невялікае і добраахвотнае ахвяраванне.
Яно не з’яўляецца абавязковым, але дазволіць нам і далей займацца гэтай справай — даглядаць і апекавацца магіламі праваслаўных беларусаў і беларусак, што знайшлі свой спачын у Вільні.Рэквізіты для ахвяраванняў наступныя:IBAN:
LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB SWIFT код HABALT22
Пазначайце ў апісанні: Аuka
Іншыя варыянты ахвяраванняў:Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).