Дарагія браты і сёстры! Мы ідзём па прыступачках Вялікага Посту і нядзеля за нядзелей набліжаемся да…

Дарагія браты і сёстры! Мы ідзём па прыступачках Вялікага Посту і нядзеля за нядзелей набліжаемся да Святога ВЯЛІКАДНЯ!
Заўтрашняя нядзеля – у гонар і ўспамін прападобнага Яна Лесвічніка. Святы Ян – ігумен Сінайскага манастыра у VI стагоддзі у сваіх настаўленнях яскрава паказаў, што духоўнае жыццё чалавека – гэта ўзыходжанне па прыступачках Божай Мудрасці.

Заўтра у нядзелю 22.03. Літургія ў нашай царкве пачнецца а 10.30. Евангельскае чытанне пра ацаленне апантанага хлопчыка (Мк. 9:17-31). Пасля Літургіі – сябрына.

Сёння ў суботу 21.03. Вечарам а 17-й гадзіне служым Вячэрню. Пасля Вячэрні – споведзі.