Дарагія сябры, набліжаецца Радаўніца!
Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата шчыра запрашае ўсіх узяць удзел як у падрыхтоўцы да гэтага памінальнага свята сярод беларусаў і беларусак, так і ў самім асвячэнні беларускіх пахаванняў на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19) у Вільні.
У той час, калі многія з нас не могуць наведаць магілы сваіх продкаў і сваякоў у Беларусі, ускладанне кветак да помнікаў, догляд магілаў беларускіх дзеячоў у Вільні становяцца магчымасцю далучыцца да Радаўніцы і належным чынам ушанаваць іх жыццёвы шлях.
ТАЛАКА — 18 красавіка (субота)
Пачнем з Літургіі ў суботу, 18 красавіка, у 10:30 у нашай царкве на Bokšto gatvė 4.
Пасля запрашаем на талаку, прыбіраць пахаванні беларускіх дзеячоў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19) — у 12:30.
РАДАЎНІЦА — 21 красавіка (аўторак)
Пачнецца з паніхіды а 10:30 у нашай царкве (Bokšto gatvė 4) аб памерлых.
Вы можаце пакінуць віртуальную запіску, скарыстаўшыся нашым дадаткам (або напісаць у каментарыях), ці пакінуць папяровую на месцы.
У 12:30 адбудзецца асвячэнне пахаванняў беларускіх дзеячоў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19).
Шчыра запрашаем!
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Спампаваць праграму для Android, каб падаваць запіскі за спачын (даступна ва ўсім свеце):
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.aliaksandrkukhta.prayernote
Таксама вы можаце зрабіць ахвяраванне, скарыстаўшыся спосабамі ніжэй.
Ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі, але дазваляюць нам працягваць гэтую справу.
А таксама праз іншыя платформы:
Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

Калі ласка, бярыце з сабой інструменты, з якімі вы гатовыя працаваць: пальчаткі, рыдлёўкі, граблі, смеццевыя пакеты.
РАДАЎНІЦА — 21 красавіка (аўторак)
Пачнецца з паніхіды а 10:30 у нашай царкве (Bokšto gatvė 4) аб памерлых.
Вы можаце пакінуць віртуальную запіску, скарыстаўшыся нашым дадаткам (або напісаць у каментарыях), ці пакінуць папяровую на месцы.
У 12:30 адбудзецца асвячэнне пахаванняў беларускіх дзеячоў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19).
Шчыра запрашаем!
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Спампаваць праграму для Android, каб падаваць запіскі за спачын (даступна ва ўсім свеце):
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.aliaksandrkukhta.prayernote
Калі ў вас чамусьці не атрымалася ўсталяваць праграму, вы можаце пакінуць імёны памерлых сваякоў і продкаў проста ў каментарыях.
Таксама вы можаце зрабіць ахвяраванне, скарыстаўшыся спосабамі ніжэй.
Такім чынам вы падтрымліваеце як нашу дзейнасць, так і валанцёрскі клопат пра пахаванні беларускіх дзеячоў на Свята-Ефрасіннеўскіх (і не толькі) могілках.
Ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі, але дазваляюць нам працягваць гэтую справу.
Напрыклад, пералічыць ахвяраванні на банкаўскі рахунак
IBAN:
LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB SWIFT код HABALT22
Пазначайце ў апісанні: Аuka