22 красавіка — дзень памяці гродзенскага архіепіскапа Арцемія. Адзінага праваслаўнага епіскапа ў Беларусі, які асудзіў гвалт супраць пратэстоўцаў у Беларусі і вайну супраць Украіны
Тры гады таму, у ноч з 21 на 22 красавіка 2023 года, памёр архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемі (у свеце — Аляксандр Кішчанка). Ён стаў адзіным іерархам Беларускай праваслаўнай царквы, які адкрыта асудзіў гвалт у 2020 годзе і выказаўся супраць расійскага ўварвання ва Украіну.
16 жніўня 2020 года, на фоне масавых пратэстаў у Беларусі, архіепіскап Арцемі адкрыта назваў гвалт непрымальным і асудзіў фальсіфікацыі. Гэтая пазіцыя выклікала рэакцыю з боку кіраўніцтва БПЦ: Сінод заявіў, што словы Арцемія з’яўляюцца «асабістым меркаваннем». У 2021 годзе яго адправілі на пенсію «па стане здароўя», што было ўспрынята многімі як палітычна матываванае рашэнне.
Арцемі падтрымліваў пашырэнне беларускай мовы ў царкве, працаваў з моладдзю, выкладаў тэалогію і меў навуковыя ступені. Яго ведалі як духоўнага лідара, які не баяўся казаць праўду.
Развітанне з ім адбылося 26 красавіка 2023 года ў Гродне, але пахаваны ён быў на Чыжоўскіх могілках у Мінску.
Памяць пра гродзенскага архіепіскапа Арцемія як пра сімвал сумлення, мужнасці і веры жыве і сёння.