Запрашаем на вячэрнюю службу ўспаміну зняцця Цела Іісуса і Літургію Вялікай Суботы ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія браты і сёстры!
Яшчэ і яшчэ раз запрашаю сёння ўсіх на вячэрнюю службу успаміну зняцця Цела Госпада Іісуса з Крыжа і Яго пахавання праведным Іосіфам.
Вельмі прашу не пакінуць увагі да Госпада Іісуса за нашымі жыццёвымі клопатамі!
Сёння выносім на цэнтр храма для пакланення Плашчаніцу – выяву зраненага і забітага Госпада Іісуса!

Заўтра а 10.30 – Літургія Вялікай Суботы.
Літургія цішыні Таямніцы збаўлення. ” Няхай маўчыць ўсякая плоць…”
Цела Богачалавека у грабніцы, душа Яго сыходзіць да прадонняў пекла, каб уратаваць душы Адама і Евы і ўсіх праведных.

Заўтра апошні шанец паспавядацца да Вялікадня!