Сёння Дзень памяці полацкага князя Усяслава Брачыслававіча Сёння спаўняецца 925 гадоў з дня смерц…

Сёння Дзень памяці полацкага князя Усяслава Брачыслававіча

Сёння спаўняецца 925 гадоў з дня смерці полацкага князя Усяслава — ён спачыў 21 красавіка 1101 года. Гэта адзін з самых вядомых князёў Полацкай зямлі, сын Брачыслава Ізяславіча, унук Ізяслава Уладзіміравіча і праўнук Уладзіміра Святаславіча і Рагнеды Рагвалодаўны. Праз Рагнеду ён быў нашчадкам першага вядомага з крыніц полацкага князя Рагвалода. А таксама дзедам святой заступніцы зямлі беларускай Ефрасінні.

Усяслаў заняў полацкі сталец у вельмі маладым узросце — каля 15–16 гадоў, пасля смерці бацькі ў 1044 годзе.


Менавіта пры ім у Полацку быў узведзены Сафійскі сабор — сімвал роўнасці Полацка з Кіевам і Ноўгарадам, дзе ўжо існавалі падобныя святыні.

Усяслаў вёў актыўную ваенную палітыку. У 1065 годзе ён аблажыў Пскоў, разбіў на рацэ Чарасе ноўгарадскага князя Мсціслава Ізяславіча, а ў 1066 годзе захапіў Ноўгарад. Летапісы адзначаюць, што з наўгародскага Сафійскага сабора былі вывезены званы і панікадзілы, якія, магчыма, упрыгожылі полацкую Сафію.


У адказ Яраславічы пайшлі на Полацк. У 1067 годзе адбылася крывавая бітва на Нямізе — адна з найбуйнейшых міжусобных бітваў таго часу. Пасля яе Усяслаў адступіў, але неўзабаве быў падманам захоплены і зняволены ў Кіеве.

Ён правёў у вязніцы больш за 14 месяцаў, пакуль у 1068 годзе паўстанне кіяўлян не вызваліла яго. Тады Усяслаў быў абвешчаны вялікім князем кіеўскім і кіраваў каля сямі месяцаў, пасля чаго быў вымушаны вярнуцца да барацьбы за Полацк.


Яго жыццё — гэта гісторыя змагання за ўласную зямлю і незалежнасць. Памяць пра князя, які ўзвысіў Полацк і пакінуў пасля сябе Сафійскі сабор, захавалася на стагоддзі.

У гэты дзень мы згадваем князя Усяслава ў нашай малітве, удзячныя за яскравы след у гісторыі нашага народа. І запрашаем вас далучыцца да паніхіды за яго і за іншых нашых памерлых у 10:30 у царкве на Bokšto gatvė 4

Шчыра запрашаем!
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Таксама вы можаце зрабіць ахвяраванне, скарыстаўшыся спосабамі ніжэй.

Ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі, але дазваляюць нам працягваць нашу справу.

Напрыклад, пералічыць ахвяраванні на банкаўскі рахунак
IBAN:
LT667300010191071990

VILNIAUS

Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA

„Swedbank”, AB SWIFT код HABALT22

Пазначайце ў апісанні: Аuka


А таксама праз іншыя платформы:


Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).