Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Студэнты «Мовы Нановы» падрыхтавалі інструкцыю для папаўнення беларускай Вікіпедыі

Мова Дэталёва

#цікавінкі Калі вы яшчэ не прыдумалі, чым карысным заняцца ў выходныя – прапануем папоўніць беларускую Вікіпедыю! Студэнты “Мовы Нановы” Максім Умецкі і Таццяна Крывіцкая распрацавалі адмысловую інструкцыю для дадавання новых артыкулаў на Вікіпедыю і дапаўнення існых. Поўная інструкцыя і карысныя парады тут: https://www.movananova.by/zaniatki/tvorchae-zadanne-papounim-belaruskuyu-vikipedyyu-razam.html

Анастасія Скеп’ян распавяла пра адкрыцці ў крыпце Радзівілаў у Нясвіжы

Мова Дэталёва

#мовананованабелсаце Толькі ў пахавальні французскіх каралёў у Сэн-Дэні пад Парыжам ды пахавальні Габсбургаў у Вене дамавінаў больш, чым у крыпце Радзівілаў у Нясвіжы. А ў 2019 годзе ў нясвіжскім склепе зрабілі чарговае адкрыццё. Пра гэтае адкрыццё і вінікі даследаванняў знаходак распавядае кандыдатка гістарычных навук Анастасія Скеп’ян. У 2019 годзе падчас рэстаўрацыйных работаў у касцёле Божага […]

Фільм «Выкупленне з Шаўшэнку» прапануюць паглядзець у беларускай агучцы

Мова Дэталёва

#відэа Прапануем паглядзець у беларускай агучцы фільм, які ўжо стаў класікай – “Выкупленне з Шаўшэнку”. Пра што: Эндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Турэмны свет жорсткі і бязлітасны: начальства турмы здзекуецца з вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, […]

Слоўнік да Дня абароны дзяцей: як па-беларуску гаварыць пра малечу

Мова Дэталёва

#слоўнік Сёння – Дзень абароны дзяцей. Як правільна гаварыць пра самых маленькіх беларусаў? Шмат карыснай лексікі ў сённяшнім слоўніку. Дзіця́ (дзіцё́), дзіцяня́ (дзіцянё́), малечаНяма каго? Дзіцяці, дзіцяня́ці Даць цукерку каму? Дзіця́ці, дзіцяняці Апекава́цца кім? Дзі́цем (дзіцё́м), дзіцянём Дзіця́тка, даю цукерку дзіця́тку Дзеці, дзеткі, дзятва́ (рус. детвора) Немаўля, грудное дзіця Дзіця яшчэ вельмі маленькае, яшчэ ссе […]

Сяргей Тарасаў распавёў пра пачаткі Менску і раку Менку

Мова Дэталёва

#мовананованабелсаце Новы выпуск! Чаму Менск называецца Менскам? Ад ракі Менка. Але горад быў заснаваны ў месцы, дзе ў Менку ўпадае рэчка Дунай. Чаму не Дунайск? Навошта наагул будаваць горад на гэтай малой рэчцы, калі побач куды большая Свіслач? Кандыдат гістарычных навук, слынны археолаг Сяргей Тарасаў, распавядае пра пачаткі Менску. Колькі часу ён існаваў да бітвы […]

«Мова Нанова» ў Рэчыцы запрашае на выпускны з дуэтам «Красная зелень»

Мова Дэталёва

Сябры! Ну вось неяк так анлайн-незаўважна мы і падыйшлі да заключных заняткаў IV сезону Мовы Нанова ў Рэчыцы. Нам застаўся выпускны! А аздобіць наш сыход на летнія вакацыі вядомы сатырычны дуэт “Красная зелень”, які ў Вільні стварылі ўцекачы з Беларусі – блогер Андрэй ПАВУК і оперная спявачка Маргарыта ЛЯЎЧУК. Калі вы жадаеце далучыцца да нашых […]

Завяршэнне сезона з заняткам па беларускай мове і зваротнай сувяззю

Мова Дэталёва

Завяршаем сезон! І традыцыйна вас чакаюць 2 часткі:1⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 2⃣ Не задавайце пытанні, адказ на якія вы можаце знайсці самі. Раскажам як гэта. Таксама падводзім вынікі, прымаем зваротную сувязь, крытыку, пажаданні. (20:05-21:00) Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер […]

Беларускі слоўнік авіяцыйнай лексікі: ад сігналу бедства да лётнішча

Мова Дэталёва

#слоўнік Паколькі тэма авіяцыі ўжо трэці дзень не сыходзіць з нашых СМІ, варта ведаць адпаведную лексіку па-беларуску. Бедствие (сігнал) – ліха Боевая зарядка – баявое начынне Боевое слаживание – баявое шыхаванне Бомбардировщик – бамбавальнік, бамбавік (маст.) Внешние подвески – 1. знадворныя 2. (у адносінах да ўнутр. падвеса) вонкавыя падвесы Внешний осмотр – знадворны агляд Воздушное […]

Апошнія заняткі сезона пройдуць з Андрэем Хадановічам і моўнай часткай

Мова Дэталёва

Сябры, запрашаем на апошнія нашыя заняткі ў гэтым сезоне. Хацелася б гучна назваць гэта выпускным, але рабіць так не будзем. Верым, што настануць яшчэ часы шчырай радасці. Гэты сезон завяршаем сустрэчай з неймаверным Андрэем Хадановічам – “Паэзія салідарнасці ў вершах, песнях і перакладах”. На моўнай частцы падвядзём вынікі года, праверым свае веды і абмяняемся моўнымі […]