#мовананованабелсацеНовы выпуск!Чаму Менск называецца Менскам? Ад ракі Менка. Але горад быў заснаван…

#мовананованабелсаце

Новы выпуск!

Чаму Менск называецца Менскам? Ад ракі Менка. Але горад быў заснаваны ў месцы, дзе ў Менку ўпадае рэчка Дунай. Чаму не Дунайск? Навошта наагул будаваць горад на гэтай малой рэчцы, калі побач куды большая Свіслач?

Кандыдат гістарычных навук, слынны археолаг Сяргей Тарасаў, распавядае пра пачаткі Менску. Колькі часу ён існаваў да бітвы на Нямізе? Што пераканала гісторыкаў у тым, што горад змяняў сваё месцазнаходжанне? Чым гандлявалі старажытныя менчукі? Што значыць слова “Менка” і чаму Менск узнік на беразе гэтай дробнай рэчкі? Чаму горад не пабудавалі на Свіслачы ці хаця б Пцічы? Ці мог Менск называцца інакш? І як знайсці выток беларускага Дунаю, рэчкі, якая сёння амаль цалкам перасохла?

У граматычнай частцы разбіраем, як правільна пісаць: “ідыялогія” ці “ідэалогія”, “геніялогія” ці “генеалогія”. У “Дзіцячай заМове” распавядаем пра некалькі цікавых беларускіх словаў.

https://www.youtube.com/watch?v=ryhF5WxrtH8