#мовананованабелсацеТолькі ў пахавальні французскіх каралёў у Сэн-Дэні пад Парыжам ды пахавальні Габ…

#мовананованабелсаце

Толькі ў пахавальні французскіх каралёў у Сэн-Дэні пад Парыжам ды пахавальні Габсбургаў у Вене дамавінаў больш, чым у крыпце Радзівілаў у Нясвіжы. А ў 2019 годзе ў нясвіжскім склепе зрабілі чарговае адкрыццё.

Пра гэтае адкрыццё і вінікі даследаванняў знаходак распавядае кандыдатка гістарычных навук Анастасія Скеп’ян.

У 2019 годзе падчас рэстаўрацыйных работаў у касцёле Божага цела ў Нясвіжы пад алтарнаю часткаю адкрылі тры пахавальныя ямы, дзе знайшлі агулам каля сотні шкілетаў. Адкрыццё гэтых парэшткаў жыхароў Вялікага Княства Літоўскага – сапраўдная сенсацыя! Даследаваннем костак заняліся Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі ды Навукова-даследчы інстытут і Музей антрапалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту.

Кім былі людзі, пахаваныя пад алтарнаю часткаю касцёлу ў Нясвіжы? Наколькі здаровымі былі нашыя продкі? Што зрабілі з парэшткамі па завяршэнні даследаванняў? Ці знайшлі ў пахаванні нейкія прадметы? Чаму некаторыя труны Радзівілаў маюць дзіўную форму? Якія міфы ды паданні звязаныя з пахавальняю Радзівілаў?

У граматычнай частцы разбіраемся, ці можна пісаць “лягенда”, “пяльмень” і “мятро”. У “Дзіцячай заМове” распавядаем пра некалькі цікавых беларускіх словаў.

https://www.youtube.com/watch?v=wXLmwOzESZI