#відэаПрапануем паглядзець у беларускай агучцы фільм, які ўжо стаў класікай – “Выкупленне з Шаўшэнку…

#відэа

Прапануем паглядзець у беларускай агучцы фільм, які ўжо стаў класікай – “Выкупленне з Шаўшэнку”.

Пра што: Эндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Турэмны свет жорсткі і бязлітасны: начальства турмы здзекуецца з вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі таксама дастаецца, але ён не пускае гэты свет жорсткасці ў сваю душу, у турме знаходзіць сябра — Рэда (Морґан Фрымэн). Рэд займаецца кантрабандаю неабходных для вязняў рэчаў — такі ў яго турэмны занятак. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт…

Глядзець фільм па-беларуску тут: https://www.movananova.by/medyateka/vykuplenne-z-shaushenku.html