Сябры, вось і настаў час для апошніх заняткаў у самым складаным для нас сезоне!Нягледзячы на ўсе перашкоды і праблемы, мы годна правялі сёмы год віцебскіх курсаў “Мова Нанова”.Запрашаем усіх вас на наш выпускны! Узгадаем яскравыя падзеі гэтага года, пагутарым, а таксама паслухаем цудоўнага госця! Эксклюзіўна для Віцебска на наш выпускны завітае Сяргей Башлыкевіч, лідар гурту […]
Мова Дэталёва
Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova
Цікавае слова: РАЁК — каляровае поле вакол зрэнкі ў воку
#цікаваеслова РАЁ́К (каляровае поле вакол зрэнкі ў воку) Прыклад: Акуліст сказаў пацыентцы, што ў яе зялёныя вочы, бо раёк зялёны!
На моўных занятках будуць беларуская мова, тэсты, практыкаванні і гульня ў эліас
Мінулыя заняткі былі месцамі даволі эмацыйнымі і напружанымі, таму гэтым разам усё будзе прасцей. Ужо заўтра вас чакаюць 2 часткі:1⃣ Традыцыйна працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 2⃣ Гаворым, гуляем у эліас, проста прыемна бавім вечар (20:05-21:00) Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас заўтра зранку.
Госцем бліжэйшых анлайн-заняткаў стане этнограф і фалькларыст Уладзімір Лобач
Шаноўнае спадарства! Госцем бліжэйшых анлайн-заняткаў стане доктар гістарычных навук, этнограф, фалькларыст УЛАДЗІМІР ЛОБАЧ!Кола даследчыцкіх інтарэсаў нашага эксперта разнастайнае: гэта і этнасеміётыка, і міфалогія прасторы ды традыцыйнага культурнага ландшафту, і сакральная геаграфія, і народная медыцына беларусаў, і этнастэрэатыпы… Рыхтуйце пытанні, якія вас цікавяць, ды далучайцеся!Пакідайце ў каментах +, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
19 мая пройдуць анлайн-заняткі пра мастакоў Беларусі з Сяргеем Харэўскім
Сябры, якіх беларускіх мастакоў вы ведаеце?А акрамя Шагала ды Суціна? Запрашаем на анлайн-заняткі “Што варта ведаць пра мастакоў Беларусі?” з мастацтвазнаўцам, гісторыкам мастацтва і мастаком Сяргеем Харэўскім. На занятках спадар Сяргей раскажа пра мастакоў і скульптараў, герояў-падарожнікаў, абмінаючы папулярныя “брэнды” Пра лёсы творцаў, якіх варта ведаць і помніць, каб іх досвед і творчы плён не […]
21 траўня пройдзе zoom-лекцыя пра Станіслава Манюшку з Сьвятленай Немагай
Сябры, у пятніцу 21 траўня 2021 года прапануем далучыцца да онлайн-zoom лекцыі “Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны” з музыказнаўцай-беларусісткай, кандыдаткай мастацтвазнаўства Сьвятленай Немагай, супрацоўніцай “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі. Гэтая лекцыя – уступная да яе музыказнаўчага курса, які распачнецца ў чэрвені, а таксама як запрашэньне на манюшкаўскую вандроўку, што адбудзецца 6 […]
На занятках «Мова Нанова» паразмаўляюць пра мірных жыхароў Ізраіля
У Ізраілі жыве шмат нараджэнцаў Беларусі. Цяпер там праз бамбёжкі церпіць мірнае насельніцтва. Напрыклад, у горадзе Ашкелоне, дзе жыве наш госць Барыс Балтэ, 16 траўня адна ракета трапіла ў аўтамабіль, іншая – у прыватны дом, трэцяя ўпала побач з сінагогай. Далучайцеся да нашых заняткаў “Мова Нанова” і мы паразмаўляем пра тое, што адбываецца ў Ізраілі […]
Вольга Калацкая ў «Мова Нанова» раскажа пра пераклады, затрыманне і беларусізацыю
#мовананованабелсаце Вольга Калацкая – вядомая перакладчыца з англійскай на беларускую мову. Яна пераклала для “Белсату” шэраг фільмаў, сярод якіх асабліва надзённай застаецца стужка 1995 г. “Рычард ІІІ” з Іянам МакКеленам у галоўнай ролі. Чым Грыгорый Азаронак раз’юшыў Вольгу Калацкую? Якія прыемныя і непрыемныя сюрпрызы чакалі пасля затрымання? Якое ўражанне пакінула сукамерніца Кацярына Андрэева? Чаму вязні […]
Заняткі прысвецяць песням ваенных гадоў у беларускіх перакладах Алеся Чумакова
Чарговыя нашыя заняткі будуць прысвечаныя песням ваенных гадоў у перакладзе на беларускую мову ў выкананні вядомага спевака і музыкі, аднаго з лідараў гурту Стары Ольса Алеся ЧУМАКОВА.Для ўдзелу ў занятках пакіньце любы каментар пад гэтым допісам. Вам будзе дасланая спасылка на канферэнцыю (патрэбны акаунт у google.com).
Беларускі рыбалоўны жаргон: слоўнік для рыбакоў
#слоўнік Працоўная субота…А ўсе думкі пра вясну, адпачынак і, можа быць, рыбалку? Ці ёсць сярод нашых чытачоў рыбакі? Звычайны слоўнік па тэме “Рыбалка” вы можаце прачытаць тут: https://www.movananova.by/zaniatki/slounik-mova-nanova-rybalka.html А тут мы апублікуем нешта надзвычай цікавае – беларускі рыбалоўны жаргон. Так, ёсць і такое! Барада – моцна заблытаная лёска Тэлевізар – браканьерская сеткавая снасць кубічнай формы […]